Ян Міха́л Заві́ша (польск.: Jan Michał Kieżgaiło Zawisza; 1658 — 20 мая 1685) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, староста менскі.

Ян Міхал Завіша
Герб «Лебедзь»
Герб «Лебедзь»
Нараджэнне 1658
Смерць 20 мая 1685(1685-05-20)
Месца пахавання
Род Завішы
Бацька Андрэй Казімір Завіша
Маці Аляксандра з Агінскіх
Жонка Петранела з Валадковічаў[d]

Біяграфія правіць

З роду Завішаў прыдомак Кезгайла герба «Лебедзь» зменены (апроч лебедзя на шчыце белая пяціляпёсткавая ружа ў кароне), першы з чатырох сыноў Андрэя Казіміра Завішы, пісара вялікага літоўскага, і Гелены Аляксандры з Агінскіх, кашталянкі троцкай. Ян Міхал ажаніўся з Петранелай Валадковіч герба «Радван», дачкой Тэадора Аляксандра, пісара земскага менскага, і Рэгіны Кастравіцкай. Старасціч менскі па бацьку, пасля там жа быў старостам гродавым. Памёр маладым на 27 годзе жыцця ў Менску. Дзяцей не было. Пахаваны ў капліцы Завішаў у менскім бернардзінскім касцёле.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839—1845
  • Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T. 1—31. 1879—1908.