Ян Стафан Гедройц

(Пасля перасылкі з Ян Стэфан Гедройц)

Ян Стафан Гедройц (польск.: Jan Stefan Giedroyć; 2 лютага 1730, Гедройцы Віленскага ваяводства, цяпер Малетайскі раён Уцянскага павета Літвы — 13 мая 1802) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп інфлянцкі (з 1764) і жамойцкі (з 1778)[1].

Ян Стафан Гедройц
Герб
біскуп інфлянцкі[d]
з 10 снежня 1764
Дыяцэзія Інфлянцкая дыяцэзія[d]
Папярэднік Антоні Казімір Астроўскі[d]
Пераемнік Антоні Мацей Серакоўскі[d]
біскуп жамойцкі
з 14 лютага 1778
Дыяцэзія Жамойская дыяцэзія
Папярэднік Ян Дамінік Лапацінскі
Пераемнік Юзаф Арнульф Гедройц
тытулярны біскуп
з 22 жніўня 1763
Дыяцэзія Uranopolis[d]
дапаможны біскуп
з 22 жніўня 1763
Дыяцэзія Віленскае біскупства
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 2 лютага 1730(1730-02-02)
Смерць 13 мая 1802(1802-05-13) (72 гады)
Дынастыя Гедройцы
Бацька Бенядзікт Гедройц[d]

Узнагароды
ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кавалер Ордэна Белага Арла (1766).

Біяграфія правіць

З княжацкага роду Гедройцаў, сын Бенедыкта. Высвечаны на святара 1 кастрычніка 1752 года. З 1755 года быў членам віленскага капітула. Як пратэжэ віленскага біскупа Ігнацыя Масальскага, зрабіў у часе гаспадарання Станіслава Аўгуста бліскучую палітычную і духоўную кар’еру. 22 жніўня 1763 года прызначаны тытулярным біскупам Верынопаліскім і дапаможным біскупам Віленскай дыяцэзіі — біскупам беларускім. 22 красавіка 1765 года прызначаны інфлянцкім біскупам.

На пасяджэнні Сената востра асудзіў Барскую канфедэрацыю. Данёс расійскім войскам, што знаходзіліся паблізу Вільні, пра намер віленскай шляхты далучыцца да паўстання. Але ж у 1773 годзе ў час Сойма, які зацвердзіў першы падзел Рэчы Паспалітай, збіраўся публічна выступіць у абарону цэласнасці Рэчы Паспалітай. Згадзіўся прыняць мучаніцкую смерць, але кароль з цяжкасцямі здолеў пераўпэўніць яго. Аднак неўзабаве стаў гарачым прыхільнікам Расіі.

Дзякуючы апецы рускіх і караля 30 сакавіка 1778 года быў прызначаны жамойцкім біскупам. Вінаваціўся ў прагным збіранні бенефіцыяў і прасоўванні сваіх сваякоў Гедройцаў на духоўныя пасады. Дарадца Пастаяннай Рады ў 1778 і 1780 гадах, у 1784 годзе засядаў у яе Скарбовым дэпартаменце.

Быў праціўнікам Канстытуцыі 3 мая 1791 года і гарачым прыхільнікам Таргавіцкай канфедэрацыі. Фігураваў у спісе асоб, на якіх маглі разлічваць рускія, пры скасаванні канстытуцыі. Пасля падаўлення Касцюшкаўскага паўстання загадаў арыштаваць ксяндза, які абразіў Кацярыну II, за што атрымаў падзяку ад расійскага пасла Мікалая Рапніна.

Галерэя правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць