Ян Уладзіслаў Александровіч

маршалак гарадзенскі

Ян Уладзіслаў Александровіч (польск.: Jan Władysław Aleksandrowicz; ? — 7 лістапада 1644, Новагародак) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Ян Уладзіслаў Александровіч
Герб «Александровіч»[d]
Герб «Александровіч»[d]
маршалак земскі гарадзенскі[d]
18 мая 1627 — 7 лістапада 1644
Папярэднік Андрэй Фёдаравіч Масальскі
Пераемнік Уладзіслаў Кірдзей
Смерць 7 лістапада 1644(1644-11-07)
Месца пахавання
Род Александровічы
Жонка Крысціна з Курчаў[d]
Дзеці Канстанцін Казімір Александровіч

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Александровічаў герба «Александровіч».

Займаў пасаду гарадзенскага маршалка з 1627 года. Маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1633[1] і 1638 гадах.

Разам з жонкай заснаваў царкву ў гонар Найсвяцейшай Панны ў сваёй маёмасці Стубінец. Фундуш быў запісаны ў тэстаменце Яна Уладзіслава ў 1644 годзе, але не быў выплачаны[2].

Памёр 7 лістапада 1644 года ў Новагародку, пахаваны ў Гарадзенскім бернардзінскім касцёле[2].

Сям’я правіць

У шлюбе з Хрысцінай з Курчоў (пам. пасля 1666). У сям’і нарадзіліся[2]:

  • Канстанцін, гарадзенскі земскі суддзя;
  • Станіслаў (? — да 1659), у шлюбе з Соф’яй Пачапоўскай;
  • Яўфімія;
  • Апалонія;
  • Марыяна.

Канстанцін падзяліў рухомую маёмасць паміж сёстрамі ў 1664 годзе[2].

Зноскі

  1. Artur Walden, Marszałkowie świeccy Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego w latach 1633—1648, w: Czasopismo Prawno-Historyczne, Tom LXV — 2013 — Zeszyt 1, s. 167.
  2. а б в г Цудатворны абраз Маці Божай Студэнцкай і гарадзенская шляхта: ідэнтыфікацыя, радаводы, сувязі. «Герольд Litherland» № 18. 2011.

Літаратура правіць

  • Artur Walden, Marszałkowie świeccy Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego w latach 1633—1648, w: Czasopismo Prawno-Historyczne, t. LXV, 2013, z. 1, s. 168.
  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego, t. 2, Województwo trockie XIV—XVIII wiek, pod redakcją Andrzeja Rachuby, Warszawa 2009, s. 268.