Яр (народны тэрмін, запазычаны з цюрк. мовы; роў) — глыбокі са стромкімі схіламі размыў, утвораны часовымі вадасцёкамі; найбольш яскравы і небяспечны вынік воднай эрозіі глебы.

Яр у Харкаўскай вобласці, Украіна

Яры ўтвараюцца пры інтэнсіўных ліўневых дажджах, разворванні і апрацоўцы глебы ўдоўж схілаў, пракладцы дарог, празмерным выпасе жывёлы, знішчэнні дрэвавай і травяністай расліннасці на схілах, рэкрэацыйнай дыгрэсіі зямель і інш. Даўжыня дасягае некалькіх кіламетраў, шырыня і глыбіня - дзясяткаў метраў. Бываюць схілавыя і донныя, у раёнах з карбанатнымі глебаўтваральнымі пародамі адзначаецца падземная яравая эрозія.

З цягам часу эрозія запавольваецца, схілы зарастаюць і яр ператвараецца ў балку.

Літаратура правіць

  • Геаграфічныя паняцці і тэрміны. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-085-8