Яраслаўская мячэць

Яраслаўская пятніцкая мячэць знаходзіцца ў Яраслаўлі на вуліцы Перамогі[ru], 20.

Мячэць
Яраслаўская мячэць
57°38′10″ пн. ш. 39°52′32,50″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1911
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7632177000№ 7632177000
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Ініцыятыва стварэння мячэці ў Яраслаўлі належыць жыхарам горада, якія ахвяравалі грошы на яе будаўніцтва. У красавіку 1907 года быў атрыманы дазвол на стварэнне будынка. Вясной 1910 года адбылося адкрыццё залы для супольных малітваў. Першым імамам быў Махмуд Юсупаў.

У лютым 1917 года колькасць супольнасці вернікаў склала 2,3 тыс. чалавек. Яраслаўская мячэць стала значным цэнтрам культуры і адукацыі. Пры мячэці дзейнічалі бібліятэка, рэлігійная школа, друкарня.

У 1931 годзе дзяржаўная ўлада спыніла дзейнасць адзінай мячэці ў горадзе. У 1931—1992 гадах у Яраслаўлі не існавала гарадской мячэці, а рэлігійнае жыцце захоўвалася па прыватных кватэрах і дамах. На працягу перыяду бяздзейнасці будынак пазбавіўся вежы, у ім знаходзілася школа для дзяцей з парушэннем слыху.

У 1992 годзе будынак мячэці вярнуўся да супольнасці вернікаў.

У 1931—1992 гадах было здзейснена аднаўленне будынка.[1]

Адукацыя правіць

Пры мячэці дзейнічае медрэсэ, у якім адбываюцца бясплатныя заняткі арабскай мовы і рэлігійных навук[1].

Зноскі

Спасылкі правіць