Яраслаў Генрыхавіч Звяруга

Яраслаў Генрыхавіч Звяруга (4 верасня 1928, Мядзел — 4 жніўня 2011, Мінск) — беларускі археолаг.

Яраслаў Генрыхавіч Звяруга
Дата нараджэння 4 верасня 1928(1928-09-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 жніўня 2011(2011-08-04) (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці археолаг
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Пастаўскае педвучылішча, пасля гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1953).

Працаваў настаўнікам, дырэктарам Сваткаўскай школы, загадчыкам Мядзельскага РАНА. Скончыўшы аспірантуру пры Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, працаваў у гэтай установе навуковым супрацоўнікам да выхаду на пенсію.

Аб’ектам даследаванняў сталі жалезны век і Сярэднявечча Беларускага Панямоння, уключна з Павіллем і тэрыторыяй Мядзельшчыны. Праводзіў раскопкі ў старажытных беларускіх гарадах — Ваўкавыску, Гародні, Слоніме, Лідзе, Здзітаве і іншых, а таксама на гарадзішчах і паселішчах Гальшаны, Гарадок, Гарані, Засвір, Мікольцы, Свір, Хведзевічы, курганныя могільнікі Вайшкуны, Засвір, Камена (Вілейскі р-н), Косаўшчына.

Вынікі археалагічных работ выйшлі ў трох манаграфіях, вялікай колькасці навуковых і навукова-папулярных артыкулаў.

Пры раскопках Ваўкавыска (1965—1971) даследаваў абарончыя збудаванні, наземныя і паўзямляначныя жытлы 11—13 ст., рэшткі храма 12 ст., даказаў існаванне горада на 250 гадоў раней за яго першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах. На раскопках у Слоніме і Гродне выявіў жылыя і гаспадарчыя пабудовы гараджан. Адзін з аўтараў «Нарысаў па археалогіі Беларусі» (ч. 2, 1972).

Вялікую ўвагу ўдзяляў даследаванням археалогіі Мядзельшчыны, вывучаў гарадзішчы каля Астраўлян, Баяр, Дзянісава, Пярэгра­дзі, Слабады, Целякоў, Шыкавіч, селішчы каля Корак, Курчына, Пасынак, Скароў, Слабады, курганныя могільнікі каля Алёшкаў, Гускаў, Коркаў, Нагавак, Нявер, Палесся, Старынак, Сяржантаў, Шкленікова. Асабліва плённымі былі раскопкі каля Засвіры, дзе на селішчы і ў курганах выяўлены старажытнасці ўсходнелітоўскага насельніцтва, і на селішчы каля Мікольцаў, знаходкі з якога даюць падставу гаварыць аб пачатку славянізацыі Нарачанскага краю ўжо ў 6-м стагоддзі н.э. Вынікі даследаванняў Мядзельскага раёна апублікаваны ў адмысловай манаграфіі, шэрагу артыкулаў, а таксама ў кнізе «Памяць» Мядзельскага раёна.[1]

Навуковыя працы правіць

Манаграфіі:

  1. Древний Волковыск. — Мн., 1975.
  2. Верхнее Понеманье в IX—XIII вв. — Мн., 1989.
  3. Беларускае Павілле ў жалезным веку і раннім сярэдневякоўі. — Мінск, 2005.
  4. Оружие древнего Волковыска // Белорусские древности. — Минск, 1967.
  5. Культурные взаимосвязи славян и балтов в средневековье // Славянская культура и мировой культурный процесс. — Минск, 1982.
  6. Рыбалоўныя прылады з Гарадзішча Гарані // ГАЗ. — Мінск, 2005. № 20.

Раздзелы ў калектыўных манаграфіях:

  1. Усходнеславянскія саюзы плямён // Гісторыя Беларусі ў 6 тамах. Том 1. — Мн: Экаперспектыва, 2000. С. 136—148 (у сааўтарстве з Г. В. Штыхавым, Т. У. Каробушкінай, П. Ф. Лысенкам).
  2. Землі Панямоння // Гісторыя Беларусі ў 6 тамах. Том 1. — Мн: Экаперспектыва, 2000. С. 210—215.
  3. Очерки по археологии Белоруссии. Ч. 2. — Минск, 1972.
  4. Киев и западные земли Руси в IX—XIII вв. — Минск, 1982.
  5. Белорусская археология (достижения археологов за годы Советской власти). — Минск, 1987.

Зноскі

  1. Памяці Яраслава Звяругі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2022. Праверана 28 лютага 2021.

Спасылкі правіць