Яраслаў Гол (чэшск.: Jaroslav Goll; 11 ліпеня 1846, г. Хлумец, Чэхія8 ліпеня 1929) — чэшскі гісторык, паэт. Заснавальнік школы крыніцазнаўчага кірунку ў чэшскай гістарыяграфіі (школа Гола).

Яраслаў Гол
чэшск.: Jaroslav Goll
Дата нараджэння 11 ліпеня 1846(1846-07-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 ліпеня 1929(1929-07-08)[3][1][…] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Adolf Goll[d]
Маці Marie Gollová[d]
Дзеці Adéla Hodáčová[d]
Род дзейнасці перакладчык, гісторык, педагог, пісьменнік, паэт, палітык, эстэтык, настаўнік, дыпламат, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя, гістарыяграфія[6] і паэзія[6]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вучань Е. Томека. Скончыў Пражскі ўніверсітэт (1870), дзе і працаваў (прафесар, 1880—1910), адначасова прафесар Гандлёвай акадэміі (1874—80). 3 1895 выдаваў «Český časopis historický» («Чэшскі гістарычны часопіс») і да 1918 яго кіраўнік. Член аўстрыйскай палаты паноў (1909—18). Аўтар прац па сярэдневяковай гісторыіі Чэхіі (пераважна XV—XVIII ст.), якую выкладаў з пазіцый пазітывізму. Пісаў вершы, перакладаў творы Ш. Бадлера.

Выбраная бібліяграфія правіць

  • Čechy a Prusy ve středověku, Praha, 1897;
  • Chelčický a jodnota v XV stol., Praha, 1916:
  • Válka о země korunv české (1740—1742), Praha. 1915.

Зноскі

  1. а б Jaroslav Goll // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Голл Ярослав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých na Smíchově, sign. SM Z24, s. 204
  6. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура правіць

  • Гол // БЭ ў 18 т. Т. 5. — Мн.: БелЭн. 1997.