Яраслаў Паўлавіч Арашкевіч

беларускі футбаліст

Яраслаў Арашкевіч (нар. 8 верасня 2000, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Дынама».

Футбол
Яраслаў Арашкевіч
Поўнае імя Яраслаў Паўлавіч Арашкевіч
Нарадзіўся 8 верасня 2000(2000-09-08)[1] (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 76 кг[2]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Брэст)
Нумар 29
Клубная кар’ера[* 1]
2016—2018 Беларусь Дынама (Брэст) 0 (0)
2018—2022 Беларусь Рух (Брэст) 42 (11)
2021—2022   Беларусь Дынама (Брэст) 32 (4)
2022—2023 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 25 (1)
2023 Боснія і Герцагавіна Вележ (Мостар) 0 (0)
2024— Беларусь Дынама (Брэст)
Нацыянальная зборная[* 2]
2021—2022 Беларусь Беларусь (да 21) 11 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 ліпеня 2023

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец брэсцкага «Дынама», з 2016 года пачаў выступаць за дубль клуба, на наступны год замацаваўся ў рэзервовай камандзе. У ліпені 2018 года перайшоў у брэсцкі «Рух», дзе стаў звычайна выхадзіць на замену, дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У 2020 годзе стаў гуляць пераважна за дубль «Руха». 6 чэрвеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Іслачы» (1:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, часам у стартавым складзе.

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і ў лютым быў арандаваны гэты клубам[3]. Трывала з’яўляўся на полі ў складзе брэсцкай каманды, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Рух»[4]. У пачатку 2021 года рыхтаваўся да новага сезона разам з «Рухам», а пасля таго як клуб зняўся з Вышэйшай лігі ў сакавіку 2022 года зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Дынама»[5], дзе стаў трывалым іграком асновы.

У чэрвені 2022 года быў адкліканы з арэнды[6] і хутка ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[7], дзе стаў выкарыстоўвацца ў якасці абаронцы. У 2022 годзе пераважна выхадзіў на замену, у пачатку 2023 года гуляў у стартавым складзе, а з мая страціў месца ў аснове.

У ліпені 2023 года перайшоў у баснійскі клуб «Вележ» з Мостара[8][9]. У снежні 2023 года пакінуў «Вележ», так і не згуляўшы за яго[10].

У студзені 2024 года вярнуўся ў брэсцкае «Дынама»[11].

Міжнародная кар’ера правіць

2 верасня 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Ісландыі (1:2) і быў заменены ў другім тайме.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016 дубль Дынама   2 0
2017 дубль Дынама   25 4
2018 (1) дубль Дынама   11 1
2018 (2) Д3 Рух   16 7
2019 Д2 Рух   15 3
2020 Д1 Рух   11 1
2021 Д1 Дынама   23 1
2022 (1) Д1 Дынама   9 3
2022 (2) Д1 БАТЭ   15 1
2023 (1) Д1 БАТЭ   10 0

Крыніцы правіць

  1. Yaroslav Oreshkevich // Transfermarkt — 2000.
  2. а б https://fcbate.by/team/base/83
  3. Брестское "Динамо" арендовало у "Руха" Сибилева и Орешкевича (руск.). football.by (21 лютага 2021). Праверана 17 студзеня 2024.
  4. Трое футболистов пополнили состав «РУХА»! (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт брэсцкага «Руха» (17 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2021.
  5. Брестское "Динамо" объявило об аренде Орешкевича у "Руха" (руск.). football.by (12 сакавіка 2022). Праверана 17 студзеня 2024.
  6. Три футболиста покинули брестское "Динамо". Орешкевич может оказаться в БАТЭ (руск.). football.by (27 чэрвеня 2022). Праверана 17 студзеня 2024.
  7. БАТЭ объявил о подписании контракта с Орешкевичем (руск.). football.by (28 чэрвеня 2022). Праверана 17 студзеня 2024.
  8. Орешкевич покинул БАТЭ и переедет в Боснию и Герцеговину (руск.). football.by (21 ліпеня 2023). Праверана 17 студзеня 2024.
  9. "Вележ" объявил о подписании Ярослава Орешкевича (руск.). football.by (28 ліпеня 2023). Праверана 17 студзеня 2024.
  10. Ярослав Орешкевич покинул "Вележ" (руск.). football.by (23 снежня 2023). Праверана 17 студзеня 2024.
  11. Ярослав Орешкевич вернулся в брестское "Динамо" (руск.). football.by (3 студзеня 2024). Праверана 17 студзеня 2024.