Яраслаў Юр’евіч

князь пінскі

Яраслаў Ю́р’евіч (пасля 1144 — пасля 1184) — князь пінскі (зг. 1184) з дынастыі Ізяславічаў Тураўскіх.

Яраслаў Юр’евіч
Нараджэнне не раней за 1144
Смерць не раней за 1184
Род Ізяславічы Тураўскія
Бацька Юрый Яраславіч
Маці Ганна Усеваладкаўна[d]

Біяграфія правіць

Сын тураўскага князя Юрыя Яраславіча і гарадзенскай княжны Ганны Усеваладкаўны.

Згадваецца пад 1184 годам як князь пінскі разам з братам дубровіцкім князем Глебам і стрыечным братам гарадзенскім князем Мсціславам Усеваладкавічам (Городеньскии Мьстиславъ . Ӕрославъ кн҃зь Пиньскии . с братомъ Глѣбомъ) сярод удзельнікаў вялікага паходу супраць полаўцаў за Дняпро. Аб’яднаныя дружыны разбілі войскі хана Канчака і ўзялі вялікі палон.

Літаратура правіць

  • Рапов О. М. Княжеские владения на Руси в X — первой половине XIII в. — М.: Изд-во МГУ, 1977. — 268 с.