Ясон Смагаржэўскі

Ясон Смагаржэўскі (3 сакавіка 17151 лютага 1788) — царкоўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Уніяцкі архіепіскап полацкі (17621780), мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі1780). Кавалер Ордэна Св. Станіслава (1767)[2].

Ясон Смагаржэўскі

Герб
каталіцкі архібіскуп
30 кастрычніка 1780 — 1 лютага 1788
Дыяцэзія Руская ўніяцкая царква
Папярэднік Леў Шаптыцкі
Пераемнік Феадосій Растоцкі
каталіцкі архібіскуп
18 ліпеня 1762 — 1780
Дыяцэзія Полацкая, віцебская і мсціслаўская архіепархія
Папярэднік Фларыян Грабніцкі
Пераемнік Іраклій Лісоўскі
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 3 сакавіка 1715(1715-03-03)[1]
Смерць 1 лютага 1788(1788-02-01) (72 гады) ці 1 лістапада 1788(1788-11-01) (73 гады)
Дынастыя Смагажэўскія[d]

Узнагароды
ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Прадстаўнік шляхецкага роду Смагаржэўскіх герба «Юноша», што паходзілі з Ваўкавыскага павета. Спярша быў рымска-каталіком, аднак каля 1731 уступіў у ордэн базыльянаў Св. Іасафата.

Вывучаў тэалогію і філасофію ў Грэчаскім калегіуме ў Рыме (17341740). У 1740 зрабіўся святаром. 3 1747 был генеральным афіцыялам і вікарыям Кіеўскай мітраполіі. Каля 17521758 на даручэнне мітрапаліта Ф. Грабніцкага знаходзіўся ў Рыме.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай 16 верасня 1772 мусіў прысягнуць на вернасць Кацярыне II, у выніку чаго атрымаў 2 дэканаты мітрапаліцкай епархіі (Гомельскі і Рагачоўскі, 1773) і Смаленскую епархію (1778). Гэта паставіла пад яго ўладу ўсе парафіі ў землях, уключаных у склад Расійскай імперыі.

Абараняў пазіцыі Грэка-Каталіцкай Царквы як ад спробаў пераводу сваіх вернікаў у праваслаўе Сінода Расійскай Праваслаўнай Царквы, так і ў каталіцтва лацінскага абраду. Імкнуўся абмежаваць дзейнасць праваслаўнага епіскапа Віктара Садкоўскага, вярнуць парафіі, якія прынялі праваслаўе, забараніць святарам з Расіі працаваць у прыходах.

У 1774 дамогся ад рымскай курыі пацвярджэння даўняй пастановы (1624) аб забароне ўніятам пераходзіць у лацінскі абрад. Таго ж года падрыхтаваў праект епархіяльнай семінарыі ў вёсцы Струнь каля Полацка (адкрылася ў 1806). Заахвочваў развіццё базыльянскіх школ.

З прычыны супрацьстаяння памкненням уладаў Расійскай імперыі ў рэлігійнай сферы 2 ліпеня 1780 Кацярына II пазбавіла Я. Смагаржэўскага расійскага падданства. Выехаў у Рэч Паспалітую, жыў у сваёй рэзідэнцыі ў горадзе Радамысль (Кіеўскае ваяводства). Заснаваў семінарыі ў Радамыслі і Жытоміры.

Намаганні Я. Смагаржэўскага не спынілі агульнай тэндэнцыі паслаблення Грэка-Каталіцкай Царквы.

Зноскі

  1. Jason Smogorzewski h. Junosza // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Zbigniew Dunin-Wilczyński. Order Świętego Stanisława. — Warszawa, 2006. S. 179.

Літаратура правіць