Ятрышнік

род раслін

Ятрышнік, Зязюлька[3], Зязюлькі[4] (Orchis) — род кветкавых раслін сямейства архідных.

Ятрышнік

Ятрышнік шлеманосны (Orchis militaris) —
тыпавы від рода Ятрышнік.
Агульны выгляд квітнеючай расліны.
Германія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Orchis L.

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  894598
NCBI  59331
EOL  17815
GRIN  g:8523
IPNI  30184-1

Назва правіць

Навуковая назва паходзіць ад стар.-грэч.: ὄρχις (яечка) з-за пары клубняў, якія нагадваюць яечкі.

Арэал правіць

Пашыраны ў Паўночным паўшар'і. Больш за 100 (паводле іншых звестак каля 60) відаў; на Беларусі 2 віды: мужчынскі (Orchis mascula) і шлеманосны (Orchis militaris). Віды ятрышнік абпалены (Neotinea ustulata), ятрышнік дрэмлік (Anacamptis morio) і ятрышнік клапаносны (Anacamptis coriophora), якія раней уваходзілі ў гэты пералік, цяпер адносяць да іншых родаў.

Трапляюцца ў вільготных лясах, на ўзлесках, палянах, вільготных лугах.

Батанічнае апісанне правіць

 
Ятрышнік мужчынскі (Orchis mascula). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Ятрышнікі — шматгадовыя клубневыя травяністыя расліны.

Сярэдняя вышыня звычайна аблісцелага простага сцябла 10—50 см.

На карані патаўшчэнне ў выглядзе двух суцэльных клубняў — салеп.

Лісце шырокаланцэтнае ці лінейна-шырокаланцэтнае, абхапляюць сцябло са звужэннем ў хвосцік. Лісце сцябловае ці ў прыкаранёвай разетцы.

Кветкі няправільныя, невялікія, ад лілова-ружовых да цёмна-вішнёвых, сабраны ў доўгае шматкветкавае коласападобнае суквецце даўжынёй 7—9, часам 15 см. Верхнія пялёсткі кветкі ўтвараюць шлем, а ніжнія — губу са шпорцам. Чырванаватыя плямкі на губе служаць арыенцірам для апыляючых насякомых. У чаканні апылення кветкі ятрышнікаў могуць не вянуць на працягу 7-10 дзён, але вянуць адразу пры трапленні пылка на лычык песціка. Цвіце з красавіка па жнівень.

Плод — каробачка.

У большасці відаў адзіны спосаб размнажэння — насенны. Некаторыя віды, напрыклад, ятрышнік шлеманосны (Orchis militaris), могуць размножвацца вегетатыўна, развіваючы замест аднаго два новых клубні[5].

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Віды гэтага роду растуць у халодным, умераным і субтрапічным клімаце Паўночнага паўшар'я, звычайныя для Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы, заходзяць таксама далёка ў Азію. Некаторыя віды сустракаюцца ў Паўночнай Амерыцы. У Расіі ятрышнікі займаюць прыкметнае месца сярод архідных, асабліва іх шмат у гарах Каўказа, а ва Украіне — у Крыме[5].

Ятрышнікі ў асноўным растуць у вільготнай глебе, хоць не церпяць яе пераўвільгатнення. Некаторыя віды аддаюць перавагу сухой глебе (Orchis provincialis). У самы гарачы і сухі перыяд лета яны пераходзяць у стан спакою, захоўваюцца ў выглядзе карэнішчаў і клубняў да наступнага спрыяльнага перыяду. Увосень ятрышнікі зноў пачынаюць расці і спяшаюцца прайсці свой ​​жыццёвы цыкл да наступнага ліпеня. Перыяд летняга спакою ёсць найперш у відаў міжземнаморскага паходжання, распаўсюджаных на тэрыторыі Расіі і Украіны (на Каўказе і ў Крыме)[5].

Большасць відаў адносіцца да кальцэфілаў, то бок аддаюць перавагу глебам багатым на вапну (ятрышнік шлеманосны (Orchis militaris), Orchis purpurea), іншыя любяць шчолачную глебу (Orchis pallens, Orchis simia). Частка відаў аддае перавагу глебам багатым на мінеральныя рэчывы (Orchis purpurea, Orchis pallens, ятрышнік мужчынскі (Orchis mascula)). Іншыя віды могуць паспяхова расці на бедных глебах[5].

Многія віды ятрышнікаў выбіраюць для свайго росту ўчасткі з высокай асветленасцю: лугі, узлескі, разрэджаныя лясныя ўчасткі. Некаторыя (ятрышнік шлеманосны (Orchis militaris)) могуць расці ў ценю. Паўднёвыя каўказскія і крымскія віды ятрышнікаў адносяцца да цеплалюбных раслін (Orchis simia, Orchis purpurea)[5].

Ятрышнікі адносяцца да паціентаў, то бок імкнуцца пазбягаць суседства з больш канкурэнтаздольнымі відамі раслін і заняць менш урадлівыя ўчасткі або, калі суседства не ўдаецца пазбегнуць, здавольваюцца меншымі рэсурсамі. Таму ятрышнікі сустракаюцца ў невялікай колькасці або ў адзінкавых асобніках і рэдка ўтвараюць вялікія групы. Па гэтай жа прычыне ятрышнік мужчынскі (Orchis mascula) расце пераважна ў разрэджаным травастоі. У іншых выпадках ятрышнікі здольныя займаць вызваленыя прасторы, такія як насыпы чыгунак, абочыны шашы, нетаксічныя адвалы пасля горных работ і г. д.[5].

Ятрышнікі добра прыстасаваныя да пераносу неспрыяльных умоў і могуць за кошт назапашаных рэчываў у падземных органах чакаць іх змены на працягу некалькіх гадоў. На іх папуляцыі не аказваюць прыкметнага ўплыву наведванне лясоў у летні перыяд і касьба, затое аказваюцца згубнымі выпас жывёлы, моцная рэкрэацыя паблізу вялікіх населеных пунктаў (асабліва тая, якая суправаджаецца зборам кветак). Угнаенне лугоў можа змяніць кіслотны склад глебы, што адбіваецца на грыбах, якія ўтвараюць мікарызу з ятрышнікамі, без якіх яны не могуць існаваць[5].

Віды правіць

 
 
Ятрышнік мужчынскі.
Ятрышнік мужчынскі падвід друзлакветкавы

Спіс відаў па звестках Каралеўскіх батанічных садоў у К’ю[6]:

Натуральныя гібрыды правіць

Паводле Каралеўскіх батанічных садоў у К'ю[6]:

 
Orchis x hybrida
 
Orchis x angusticruris
 
Orchis x bivonae
  • Orchis × algeriensis B.Baumann & H.Baumann, 2005 — O. patens × O. spitzelii
  • Orchis × angusticruris Franch. in V.Humnicki, 1876 — O. purpurea × O. simia
  • Orchis × aurunca W.Rossi & Minut., 1985 — O. pauciflora × O. provincialis
  • Orchis × bergonii Nanteuil, 1887 — O. antropophora × O. simia
  • Orchis × beyrichii (Rchb.f.) A.Kern., 1865 — O. militaris × O. simla
  • Orchis × bispurium (G.Keller) H.Kretzschmar, 2007 — O. anthropophora × O. militaris × O. purpurea
  • Orchis × bivonae Tod., 1840 — O. antropophora × O. italica
  • Orchis × buelii Wildh., 1970 — O. provincialis × O. quadripunctata
  • Orchis × calliantha Renz & Taubenheim, 1983 — O. punctulata × O. simia
  • Orchis × celtiberica Pau, 1921 — O. italica × O. simia
  • Orchis × chabalensis B.Baumann & al., 2003 — O. militaris subsp. stevenii × O. punctulata
  • Orchis × clandestina Hautz., 1978 — O. patens × O. provincialis
  • Orchis × colemanii Cortesi, 1907 — O. mascula × O. pauciflora
  • Orchis × fitzii Hautz., 1983 — O. anatolica × O. mascula
  • Orchis × hybrida (Lindl.) Boenn. ex Rchb., 1830 — O. militaris × O. purpurea
  • Orchis × klopfensteiniae P.Delforge, 1985 — O. pallens × O. spitzelii
  • Orchis × kretzschmariorum B.Baumann & H.Baumann, 2006 — O. anatolica × O. provincialis
  • Orchis × ligustica Ruppert, 1933 — O. mascula × O. patens
  • Orchis × loreziana Brügger, 1874 — O. mascula × O. pallens
  • Orchis × lucensis Antonetti & Bertolini, 2006 — O. pauciflora × O. simia
  • Orchis × macra Lindl., 1835 — O. antropophora × O. purpurea
  • Orchis × palanchonii G.Foelsche & W.Foelsche, 2005 — O. olbiensis × O. pauciflora
  • Orchis × penzigiana A.Camus in E.G.Camus & A.A.Camus, 1928 — O. mascula × O. provincialis
  • Orchis × permixta Soo, 1932 — O. mascula subsp. speciosa × O. pallens × O. provincialis
  • Orchis × petterssonii G.Keller ex Pett., 1947 — O. mascula × O. spitzelii
  • Orchis × plessidiaca Renz, 1928 — O. pallens × O. provincialis
  • Orchis × pseudoanatolica H.Fleischm., 1914 — O. pauciflora × O. quadripunctata
  • Orchis × serraniana P.Delforge, 1989 — O. mascula subsp. laxifloriformis × O. olbiensis
  • Orchis × sezikiana B.Baumann & H.Baumann, 1991 — O. anatolica × O. quadripunctata
  • Orchis × spuria Rchb.f., 1849 — O. antropophora × O. militaris
  • Orchis × subpatens E.G.Camus in E.G.Camus & A.A.Camus, 1928 — O. patens × O. provincialis
  • Orchis × thriftiensis Renz, 1932 — O. anatolica × O. pauciflora
  • Orchis × tochniana Kreutz & Scraton, 2002 — O. italica × O. punctulata
  • Orchis × willingiorum B.Baumann & H.Baumann, 2006 — O. provincialis × O. spitzelii
  • Orchis × wulffiana Soo, 1932 — O. punctulata × O. purpurea

Значэнне правіць

…Лажок, дзе пурпурова да крыніцы
Ятрышнік, як раз'ятраны пажарнік,
Без вёдзер па ваду штодня імчыцца;

Васіль Зуёнак. «Маўчанне травы».

Лекавыя, дэкаратыўныя расліны. Клубні некаторых відаў ядомыя, з высушаных вырабляюць лекавы сродак — салеп.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 89. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Ятрышники // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 98-99. — 592 с. — 120 000 экз.
  5. а б в г д е ё Вахрамеева М. Г., Денисова Л. В., Никитина С. В., Самсонов С. К. Орхидеи нашей страны. — М.: Наука, 1991. — 224 с. — ISBN 5-02-004073-8.
  6. а б World Checklist of Selected Plant Families — Orchis (англ.) (Праверана 5 верасня 2009)
  7. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Orchis L. (Праверана 5 студзеня 2010)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць