Яфрэйтар (ад ням.: Gefreiter) — 1) воінскае званне ў арміях шэрагу краін, у тым ліку Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. З’явілася ў 17 стагоддзі ў Германіі. У Савецкай Арміі з лістапада 1940 года — салдацкае воінскае званне, што ішло за радавым; прысвойвалася камандзірам часці за службовыя адзнакі ў выглядзе заахвочвання. У ВМФ адпавядае воінскаму званню старшы матрос. 2) У арміях некаторых краін — першаснае воінскае званне малодшых камандзіраў (сяржантаў).

Яфрэйтар
Краіна Беларусь
Старэйшае званне малодшы сяржант
Малодшае званне радавы
Пагон яфрэйтара Рускай Імператарскай Арміі
Пагон яфрэйтара Савецкай Арміі

Воінскае званне яфрэйтар можа быць прысвоена радавому, прызначанаму на пасаду, для якой штатам прадугледжана воінскае званне яфрэйтар, а таксама ў парадку заахвочвання.[1]

Яфрэйтары могуць быць прызначанымі разводнікамі ў складзе каравулаў.[2]

Зноскі

  1. Палажэнне аб парадку праходжання вайсковай службы, зацверджанае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 186 ад 25 красавіка 2005 г.
  2. Статут гарнізоннай і каравульнай службаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 355 ад 26 чэрвеня 2001 г.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 320. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).