Яўген Аляксандравіч Шаўчэнка

беларускі футбаліст

Яўген Шаўчэнка (нар. 6 чэрвеня 1996, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Арсенал» з Тулы.

Футбол
Яўген Шаўчэнка
Поўнае імя Яўген Аляксандравіч Шаўчэнка
Нарадзіўся 6 чэрвеня 1996(1996-06-06)[1][2] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 185 см
Вага 70 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Арсенал
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2019 Беларусь Мінск 106 (12)
2020 Беларусь Дынама (Брэст) 7 (0)
2020   Беларусь Рух (Брэст) 15 (5)
2021 Беларусь Рух (Брэст) 26 (3)
2022—2023 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 56 (10)
2024— Расія Арсенал (Тула)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 17) 4 (0)
2014 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2016—2018 Беларусь Беларусь (да 21) 13 (2)
2019—2020 Беларусь Беларусь 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 лютага 2020

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», у 2013 годзе пачаў выступаць за дубль клуба.

У чэрвені 2014 года галоўным трэнерам «Мінска» стаў Андрэй Пышнік, які да таго ўзначальваў дубль. Новы трэнер адразу запрасіў Шаўчэнку разам з іншымі маладымі гульцамі ў асноўную каманду. 6 ліпеня 2014 года Яўген дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 68-й хвіліне ў матчы з «Нафтанам» (4:0). У канцы сезона стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе мінскага клуба. 29 лістапада 2014 года адзначыўся галявой перадачай у матчы з брэсцкім «Дынама» (3:1).

У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[4]. У сезоне 2015 выступаў пераважна за дубль сталічнага клуба, таксама ўдзельнічаў у Юнацкай Лізе чэмпіёнаў. У Вышэйшай лізе ў 5 матчах выхадзіў на замену. У сезоне 2016 здолеў замацавацца ў асноўнай камандзе мінчан, нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе. З мая 2017 года стаў трывала выступаць у аснове мінчан, аднак у верасні страціў месца ў складзе. У сезоне 2018 прыняў удзел ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату і забіў 5 галоў.

У студзені 2019 года падпісаў новы кантракт са сталічным клубам[5]. У сезоне 2019 заставаўся трывалым іграком стартавага складу.

У студзені 2020 года было абвешчана аб пераходзе Шаўчэнкі ў брэсцкае «Дынама»[6]. Не здолеў замацавацца ў складзе каманды, выхадзіў на замену, а часам заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2020 года перабраўся ў брэсцкі «Рух»[7], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2020 года падпісаў паўнавартасны кантракт з «Рухам»[8].

У сезоне 2021 працягваў выступаць пераважна ў стартавым складзе брэсцкай каманды. У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», аднак у сакавіку, пасля таго як клуб зняўся з Вышэйшай лігі, падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[9], дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2023 года падоўжыў пагадненне з жодзінцамі[10]. У студзені 2024 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ» па заканчэнні кантракта[11]. Неўзабаве адправіўся ў тульскі «Арсенал» і ў лютым афіцыйна стаў іграком клуба[12].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі. 11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы са зборнай Украіны, выйшаўшы на замену ў другім тайме.

13 кастрычніка 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Мінск   24 3
2014 Д1 Мінск   6 0
2015 Д1 Мінск   5 0
2016 Д1 Мінск   17 3
2017 Д1 Мінск   19 0
2018 Д1 Мінск   30 5
2019 Д1 Мінск   29 4
2020 (1) Д1 Дынама   7 0
2020 (2) Д1 Рух   15 5
2021 Д1 Рух   26 3
2022 Д1 Тарпеда-БелАЗ   30 6
2023 Д1 Тарпеда-БелАЗ   26 4

Крыніцы правіць

  1. Evgeni Shevchenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Yevgeniy Shevchenko // FBref.com
  3. https://www.pressball.by/footballstat/evgeni_shevchenko/
  4. Зинович, Шумилов и Шевченко остаются в "Минске" (руск.). football.by (2 снежня 2014). Праверана 8 лютага 2024.
  5. Шевченко решил остаться в "Минске" (руск.). football.by (20 студзеня 2019). Праверана 8 лютага 2024.
  6. Шевченко стал игроком брестского "Динамо" (руск.). football.by (1 студзеня 2020). Праверана 8 лютага 2024.
  7. Брестские "Динамо" и "Рух" обменялись игроками (руск.). football.by (1 ліпеня 2020). Праверана 8 лютага 2024.
  8. Евгений Шевченко остается в "Рухе" (руск.). football.by (28 снежня 2020). Праверана 8 лютага 2024.
  9. "Торпедо-БелАЗ" подписало контракт с Евгением Шевченко (руск.). football.by (16 сакавіка 2022). Праверана 8 лютага 2024.
  10. Евгений Шевченко продолжит выступать за "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (18 студзеня 2023). Праверана 8 лютага 2024.
  11. Евгений Шевченко расстался с "Торпедо-БелАЗом" (руск.). football.by (29 студзеня 2024). Праверана 8 лютага 2024.
  12. Евгений Шевченко подписал контракт с "Арсеналом" (руск.). football.by (7 лютага 2024). Праверана 8 лютага 2024.