Яўген Анатолевіч Апанасовіч

беларускі футбаліст

Яўген Апанасовіч (нар. 18 ліпеня 2002, Лунінец) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Астравец».

Футбол
Яўген Апанасовіч
Поўнае імя Яўген Анатолевіч Апанасовіч
Нарадзіўся 18 ліпеня 2002(2002-07-18) (21 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Астравец
Нумар 11
Маладзёжныя клубы
0000—2017 Беларусь Граніт (Мікашэвічы)
2017—2019 Беларусь Слуцк
Клубная кар’ера[* 1]
2019—2023 Беларусь Слуцк 5 (0)
2021   Беларусь Лакаматыў (Гомель) 11 (1)
2023   Беларусь Макслайн (Віцебск) 4 (0)
2023 Беларусь Лунінец 6 (7)
2024— Беларусь Астравец
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 лютага 2024.

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у Лунінцы, на юнацкім узроўні выступаў за мікашэвіцкі «Граніт», а ў 2017 годзе далучыўся да «Слуцка», дзе з 2019 года стаў выступаць за дубль. Замацаваўся ў складзе і стаў адным з найлепшых бамбардзіраў турніру дублёраў[2], на наступны год пачаў прыцягвацца да асноўнага складу клуба. 17 ліпеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з «Іслаччу» (2:1).

У сезоне 2021 выступаў за дубль «Слуцка» і не прыцягваўся да асноўнай каманды, а ў ліпені быў аддадзены ў арэнду ў гомельскі «Лакаматыў»[3], дзе выхадзіў на замену. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў гомельскую каманду. У 2022 годзе гуляў пераважна за дубль «Слуцка», у Вышэйшай лізе толькі двойчыы выйшаў на замену ў канцы сустрэчы.

У пачатку 2023 года праходзіў прагляд у «Смаргоні»[4], а пазней далучыўся да віцебскага «Макслайна», які ў сакавіку 2023 года арандаваў нападніка на сезон[5]. Пакінуў «Макслайн» у чэрвені 2023 года[6], а ў ліпені 2023 года папоўніў склад «Лунінца» ў Другой лізе.

У студзені 2024 года адправіўся на прагляд у «Астравец» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[7].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль Слуцк   29 14
2020 Д1 Слуцк   3 0
2021 (1) Д1 Слуцк   0 0
2021 (2) Д2 Лакаматыў   11 1
2022 Д1 Слуцк   2 0
2023 (1) Д2 Макслайн   4 0
2023 (2) Д3 Лунінец   6 7

Грамадзянская пазіцыя правіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[8].

Крыніцы правіць

  1. https://www.transfermarkt.com/evgeniy-apanasovich/profil/spieler/791810
  2. Лучшие бомбардиры первенства дублеров. Кто они? (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (2 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2021.
  3. Евгений Апанасович переходит в ФК "Локомотив" на правах аренды. (руск.). Афіцыйны сайт «Слуцка» (20 ліпеня 2021). Праверана 14 лютага 2024.
  4. Апанасович проходит просмотр в "Сморгони" (руск.). football.by (27 студзеня 2023). Праверана 14 лютага 2024.
  5. Егор Корцов и Евгений Апанасович в этом сезоне будут играть за "Макслайн" (руск.). football.by (6 сакавіка 2023). Праверана 14 лютага 2024.
  6. Евгений Апанасович покинул "Макслайн" (руск.). football.by (21 чэрвеня 2023). Праверана 14 лютага 2024.
  7. Лотыш и Апанасович стали игроками "Островца" (руск.). football.by (14 лютага 2024). Праверана 14 лютага 2024.
  8. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 14 лютага 2024.