Яўген Антонавіч Сідаровіч

вучоны

Яўген Антонавіч Сідаровіч (10 сакавіка 1928, Беразіно, Мінская вобласць25 студзеня 2017) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі, экалогіі, інтрадукцыі раслін і ахове навакольнага асяроддзя. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1989), доктар біялагічных навук (1985), прафесар (1986). Заслужаны дзеяч навук Беларусі (1978).

Яўген Антонавіч Сідаровіч
Дата нараджэння 10 сакавіка 1928(1928-03-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 студзеня 2017(2017-01-25) (88 гадоў)
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фізіялогія раслін[d], экалогія раслін[d], інтрадукцыя[d] і ахова навакольнага асяроддзя[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» медаль Францыска Скарыны

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі тэхналагічны інстытут (1952). З 1965 года ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі (ад 1971 намеснік дырэктара, ад 1976 дырэктар, з 1997 загадчык лабараторыі). Навуковыя працы па тэарэтычных асновах эколага-фізіялагічнага маніторынгу раслін і аптымізацыі тэхнагеннага асяроддзя буйных прамысловых цэнтраў Беларусі сродкамі азелянення. Выявіў адаптацыйныя магчымасці і фітаіндыкацыйную значнасць раслінных комплексаў у прамыслова развітых раёнах Беларусі. Распрацаваў матэматычную мадэль прадукцыйнага працэсу хвойных экасістэм.

Узнагароды правіць

Творы правіць

  • Функционирование лесных фитоценозов в условиях антропогенных нагрузок. Мн., 1985 (разам з Ж. А. Рупасавай, Я. Р. Бусько);
  • Экологический мониторинг лесных ландшафтов Белорусси. Мн., 1988;
  • Техногенное загрязнение лесных экосистем Беларуси. Мн., 1995 (у супрацы);
  • Радиционно-тепловой режим лесов Беларуси в условиях техногенной среды. Мн., 1997 (разам з Ж. А. Рупасавай, Я. Р. Бусько).

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць