Яўген Бартніцкі, сапр.: Сяргей Уладзіміравіч Сурыновіч (13 красавіка 1976, в. Лугамавічы, Іўеўскі раён) — беларускі біблеіст, доктар біблейскага багаслоўя[1], беларускі паэт, каталіцкі святар.

Яўген Бартніцкі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 красавіка 1976(1976-04-13) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мастак, паэт
Мова твораў беларуская

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. З 1993 года вучыўся ў Гродзенскай духоўнай семінарыі, з 1997 у Пецярбургскай духоўнай семінарыі, якую скончыў у 2000 годзе. У 1999—2000 гадах рэдагаваў газету «Krynica» Таварыства беларусаў Санкт-Пецярбурга. Застаўся ў Расіі, служыў на Каўказе, Урале (Перм), у Калінінградзе. З 2002 года выкладаў беларускую мову ў Пермскім дзяржаўным педуніверсітэце. Абараніў працу па тэалогіі ў Латэранскім універсітэце ў Рыме, магістр тэалогіі. Служыў у Віцебску як пробашч парафіі Святога Духа (да 2008), пробашчам парафіі Божага Провіду ў Слабодцы Браслаўскага раёна. Цяпер служыць пробашчам парафіі Святой Троіцы ў Друі Браслаўскага раёна. У 2019 годзе ва Універсітэце кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве (Польшча) абараніў доктарскую дысертацыю. Абароненая праца была напісана на кафедры экзегетыкі Новага Запавету тэалагічнага факультэта Інстытута біблійных навук на тэму: «Прынцыпы ўтварэння антрапонімаў і тапонімаў у перакладах Новага Запавету на сучасную беларускую мову»[2].

Творчасць правіць

Дэбютаваў вершаванай містэрыяй для дзяцей «Батлейка» («Дыялог», 1998). Аўтар зборнікаў паэзіі «Летуценнік» (1999), «Пакліканне» (2000). Больш за 50 публікацый у беларускім друку, вершы Я. Бартніцкага друкаваліся ў часопісах «Дыялог», «Беларусь», у газетах «Наша слова», «Голас Радзімы», «Царква».

Жывапісец. Вучань Міраславы Казанцавай — рускай мастачкі (натуралізм). 13 красавіка 2006 года адбылася перашая персанальная выстаўка жывапісу. Арганізатар Друйскага мастацкага пленэру[3].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Паэзія // Ave Maria № 11(90), 2002;
  • Дубраўскі Ф. Убачыць сляды творцы // Ave Maria № 7-8(159—160), 2008;
  • Тачоны А. На «праваслаўных землях» // Наша ніва № 34, 2002;

Спасылкі правіць