Яўген Віктаравіч Осін

спявак

Яўге́н Ві́ктаравіч О́сін (руск.: Евгений Викторович Осин; 4 кастрычніка 1964, Масква, СССР — 17 лістапада 2018, Масква, Расія) — савецкі і расійскі спявак, музыкант, аўтар песень[1].

Яўген Віктаравіч Осін
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 4 кастрычніка 1964(1964-10-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лістапада 2018(2018-11-17) (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, паэт-песеннік, гітарыст, кампазітар, аўтар-выканаўца, барабаншчык, шоўмен
Інструменты гітара, ударныя музычныя інструменты, вакал[d], percussion[d] і электрагітара
Жанры рок-н-рол, поп-рок, bubblegum music[d] і нацыянальная музыка
Грамадская дзейнасць
Член у
e-osin.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія правіць

Яўген Віктаравіч Осін нарадзіўся 4 кастрычніка 1964 года ў Маскве. Яго бацька, Віктар Рыгоравіч Осін, працаваў вадзіцелем тралейбуса, па веравызнанні — адвентыст сёмага дня. Дзядзька Яўгена быў барабаншчыкам у ансамблі Леаніда Уцёсава. Калі Яўгену было 9 гадоў, яго бацькі развяліся. Пасля гэтага яго маці далі двухпакаёвую кватэру ў Тэкстыльшчыках, а бацька пераехаў у Чарапавец, дзе працаваў начальнікам аўтакалоны і ўзначальваў ячэйку адвентыстаў[2]. Ёсць малодшая сястра Альбіна.

Музыка захапіла Осіна ў чатырнаццаць гадоў, калі ён пачынае граць на барабанах у школьным ансамблі; затым ён прабуе вучыцца в музыкальнай школе, але кідае яе, не давучыўшыся. Пасля няскончанай вучобы на руках у Осіна было пасведчанне з інстытута павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры, якое давала права працаваць кіраўніком самадзейнага ансамбля ўзроўню раённага дома культуры. У 1983 годзе, ва ўзросце 19 гадоў, Осін стае вегетарыянцам[3].

Сваю першую групу стварыў у 1986 годзе, у канцы 80-х супрацоўнічаў з групай «Брава». За кар’еру выпусціў 15 альбомаў.

Пік папулярнасці прыйшоўся на 90-я. Осін вядомы публіцы па песнях «Плача дзяўчына ў аўтамаце», «Восьмага сакавіка», «Качка», «Партрэт працы Пабла Пікасо», «Спадарожніца»[4].

Адно з самых яго вядомых выступленняў — у 1996 годзе ў Растове-на-Доне ў рамках перадвыбарнай кампаніі Барыса Ельцына, калі прэзідэнт Расіі выйшаў на сцэну і станцаваў разам з Осіным.

У 2017 годзе ў Осіна дыягнаставалі апошнюю стадыю алкагалізму, яго адправілі на лячэнне ў адну з клінік у Тайландзе. З гэтага часу ён практычна не мог самастойна перамяшчацца. У маі 2018 года артыст у інтэрв’ю распавядаў, што замяніў спіртное мотаспортам, аднак неўзабаве ён трапіў адразу ў дзве аварыі за тыдзень: адна адбылася на запраўцы, другі раз ён урэзаўся ў трактар.

17 лістапада 2018 года Яўген Осін памёр. Яму было 54 гады. Вядома, што артыст памёр у сябе дома. Афіцыйна прычына смерці не раскрываецца, але па некаторых даных, артыст, імаверна, памёр ад спынення сэрца, выкліканым ужываннем алкаголю[5].

Зноскі

  1. "Памёр спявак Яўген Осін". Звязда. 17 лістапада 2018. Праверана 17 лістапада 2018. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  2. Яўген Осін — біяграфія, інфармацыя, асабістае жыццё (руск.)
  3. Яўген Осін — Мясаеды і вегетарыянцы (1999 г.) (руск.)
  4. "У Маскве памёр спявак Яўген Осін". БелСат. 17 лістапада 2018. Праверана 17 лістапада 2018. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  5. "Памёр расійскі спявак Яўгеній Осін". Наша Ніва. 17 лістапада 2018. Праверана 17 лістапада 2018. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)

Спасылкі правіць