Яўген Канстанцінавіч Анішчанка

Яўге́н Канстанці́навіч Ані́шчанка (27 кастрычніка 1955, в. Бранцава, Аршанскі раён, Віцебская вобласць — 16 мая 2021) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1989).

Яўген Канстанцінавіч Анішчанка
Дата нараджэння 27 кастрычніка 1955(1955-10-27) ці 1955[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 мая 2021(2021-05-16)
Грамадзянства
Род дзейнасці пісьменнік, гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1989)
Альма-матар
Сайт arhisan.com

Даследаваў гісторыю падзелаў Рэчы Паспалітай і іншыя тэмы па гісторыі Беларусі XVIII—XIX стст. З’яўляецца аўтарам 27 кніг і больш за 400 навуковых артыкулаў[2]. Адзін з арганізатараў ГА «Асацыяцыя свабодных беларускіх гісторыкаў».

Біяграфія правіць

Пасля шасці класаў васьмігадовай школы у вёсцы Бранцава скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве (клас жывапісу разам з вядомымі мастакамі Аляксандрам Ісачовым і Андрэем Смаляком)[крыніца?], затым — на выдатна гістарычны факультэт БДУ.

Пасля двухгадовай службы камандзірам узвода ва Узброеных Сілах СССР[крыніца?], працаваў у Мінску настаўнікам у СШ № 43, 73 і 116 (1981—1983)[крыніца?], выкладчыкам у Мінскім інстытуце культуры.

З 1986 года — у Інстытуце гісторыі АН БССР (з 1991 года — НАН Беларусі): аспірант, малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік. У 1989 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Земельные отношения в Восточной Белоруссии в кон. XVIII — нач. XIX вв.».

У 2004 года абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелу Рэчы Паспалітай», якая, аднак, не была зацверджана ВАК РБ[3].

19 лютага 2007 года атэстацыйная камісія Інстытута гісторыі прызнала, што Анішчанка не адпавядае пасадзе старшэйшага навуковага супрацоўніка, якую ён займаў: яму было ўказана на адсутнасць рэцэнзій на публікацыі калег і слабую прэзентацыю вынікаў сваіх даследаванняў на навуковых канферэнцыях. На наступны дзень вучоны падаў заяву аб звальненні з Інстытута, таму што па выніках атэстацыі яму не было прапанавана ні выправіць недахопы ў працы, ні перавесціся на іншую пасаду. На думку Анішчанкі, сапраўднай прычынай такога рашэння атэстацыйнай камісіяй у адносінах да яго з’яўляліся тэматыка і вынікі яго даследаванняў[4], якія не адпавядаюць дзяржаўнай ідэалогіі, адкрытая крытыка з яго боку палітыкі кіраўніцтва Інстытута, накіраванай на ліквідацыю рэшткаў акадэмічных свабод, а таксама яго актыўная грамадзянская і прафесійная пазіцыя[3].

Пасля звальнення Яўген Анішчанка пэўны час працаваў дворнікам (сцвярджаў, што праз грамадскі рэзананс, звязаны з яго звальненнем, яго не бралі нават настаўнікам у школу[5]). Паміж 2007—2009 гг. быў галоўным архівістам і вядучым навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, у 2010—2013 гг. працаваў выкладчыкам у Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва[6]. Станам на 2014 г. працаваў выкладчыкам гісторыі медыцыны на пасадзе дацэнта кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[2].

Памёр 16 мая 2021 года ад наступстваў каранавіруснай інфекцыі[7].

Бібліяграфія правіць

  • Анішчанка, Я. К. Інкарпарацыя: Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай / Я. К. Анішчанка. — Мінск : Хурсік, 2003. — 470 с.
  • Анішчанка, Я. К. Палітычная гісторыя у часы падзелу Рэчы Паспалітай : Доктарская дысертацыя / Я. К. Анішчанка. — Мінск : Хурсік, 2006. — 256 с.
  • Анішчанка, Я. К. Збор твораў : у 6 т. / Я. К. Анішчанка. — Мінск : Выд. В. Хурсік, 2004—2010. — Т. 4: Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ пры Станіславе Панятоўскім: спісы на рус. мове. — 2008. — 532 с.
  • Анішчанка, Я. К. Збор твораў : у 6 т. / Я. К. Анішчанка. — Мінск : Выд. В. Хурсік, 2004—2010. — Т. 5: Абывацелі правінцыі: Інструкцыі шляхецкіх сеймікаў беларускіх земляў ВКЛ (Літоўская правінцыя). Зб. дакум. — 2009. — 532 с.
  • Анищенко, Е. К. Шляхта Мстиславского воеводства: Список XVIII ст. / Е. К. Анищенко. — Мн.: В. Хурсик, 2013. — 308 с. ISBN 978-985-7025-01-5
  • Анищенко Е. К. Шляхта Речицкого повета. Список XVIII ст. Мн.: В. Хурсик, 2014. — 230 с.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. а б Спіс супрацоўнікаў кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя БДМУ. Архівавана 29 жніўня 2014. (рус.)
  3. а б Яўген Анішчанка: «За Каваленем Інстытут гісторыі ператварыўся ў магілу»(недаступная спасылка) — артыкул на сайце газеты «Наша Ніва»
  4. З Інстытута гісторыі НАН Беларусі звольнены вучоны Яўген Анішчанка (рус.)
  5. Гарачка Г. Беспрацоўны гісторык // Беларуская служба Польскага радыё для замежжа. — 01.03.2007
  6. Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия. Биобиблиографический справочник. Мн.: Белорусская наука.2007. С. 14; Институт истории НАН Беларуси в лицах. 1929—2008 гг. Бибиблиографический справочник. Мн.: Беларуская навука. 2008. С. 111, 371, 386, 391.
  7. Памёр гісторык Яўген Анішчанка

Літаратура правіць

  • Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия. Биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск : Белорусская наука. — 2007.