Яўген Мікалаевіч Рубан

Яўген Мікалаевіч Рубан (19 чэрвеня 1941 — 17 лістапада 1997, Гродна) — беларускі шахматыст, майстар спорту СССР.

Яўген Мікалаевіч Рубан
Краіны:
Дата нараджэння: 19 чэрвеня 1941(1941-06-19)
Дата смерці: 17 лістапада 1997(1997-11-17) (56 гадоў)
Месца смерці:
Месца пражывання: Гродна, Ленінград

Біяграфія правіць

Выхаванец беларускай шахматнай школы. Дзіцячыя гады правёў у Гродне. Скончыў філасофскі факультэт ЛДУ. Быў удзельнікам некалькіх чэмпіянатаў Ленінграда і Беларусі. У паўфінале 39-га першынства Ленінграда 1966 года выканаў норму майстра[1], а затым у фінале заваяваў званне чэмпіёна. У наступным годзе на першынстве СССР сярод студэнтаў у Растове-на-Доне падзяліў 4—6-e месцы з Вадзімам Файбісовічам і Навумам Рашкоўскім. Саступіў паў-ачка Ісаку Баляслаўскаму і заняў другое месца ў чэмпіянаце Беларусі 1964 года. У 1975 годзе, выступаючы па-за конкурсам, быў першым у выніковай табліцы чэмпіянату БССР. Гуляў за зборную каманду Ленінграда ў матчах супраць Узбекістана, Масквы і Беларусі. Прадстаўляў беларускую каманду на сустрэчы з шахматыстамі ГДР. Двойчы судзімы ў сувязі са сваёй гомасексуальнасцю (у СССР мужчынскія аднаполыя стасункі падлягалі крымінальнаму пераследу).

У 1980-я і 1990-я гады жыў у Гродне. Уваходзіў у кола знаёмых Аляксандра Раманава.

Зноскі

  1. Пазней быў пазбаўлены звання, але працягваў выступаць у спаборніцтвах.

Літаратура правіць

  • Иванов С., Кентлер А., Файбисович В., Хропов Б. Шахматная летопись Петербурга. 1900—2005. Чемпионаты города. Изд. 2-е, испр. и доп. СПб.: Коста, 2005. 296 с.
  • Геллер А. и Дэуэль А. Дебютант становится чемпионом. [О победителе XXXIX шахматного чемпионата Ленинграда Е. Рубане]. // Шахматы в СССР. — 1966. — № 9. — С. 20.
  • Геллер А. Знакомьтесь: Евгений Рубан. // Шахматная Москва. — 1966. — № 13. — С. 3.

Спасылкі правіць