Яўген Паўлавіч Крылатаў

савецкі і расійскі кампазітар

Яўге́н Па́ўлавіч Крыла́таў (23 лютага 1934, Лысьва, Свярдлоўская вобласць, РСФСР — 8 мая 2019, Масква, Расія[2]) — савецкі і расійскі кампазітар. Напісаў музыку болей чым да 120 фільмаў і мультфільмаў. Член Саюза кампазітараў, Саюза кінематаграфістаў і Саюза тэатральных дзеячаў Расіі. Жыў і працаваў у Маскве.

Яўген Паўлавіч Крылатаў
руск.: Евгений Павлович Крылатов
Дата нараджэння 23 лютага 1934(1934-02-23)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 мая 2019(2019-05-08)[1] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Расія
Адукацыя
Прафесія кампазітар, кінакампазітар, піяніст
Кірунак песня
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР прэмія Ленінскага камсамола
Узнагароды Дзяржаўная прэмія СССР
IMDb ID 0472977
www.krylatov.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 23 лютага 1934 года ў горадзе Лысьва Свярдлоўскай вобласці. Бацька — Павел Крылатаў (1908 г. нар.), маці — Зоя Крылатава (1912 г. нар.). Калі Яўгену было 2 рокі, сям’я пераехала ў Матавіліху — рабочае прымесце Пярмі, дзе ягоныя бацькі працавалі на заводзе.

Скончыў Матавіліхінскую музычную школу, Пермскае музычнае вучылішча. У 1953—1959 — у Маскоўскай кансерваторыі па класе сачынення ў прафесара М. І. Чулакі і па класе фартэпіяна. Сярод ягоных дыпломных прац — фартэпіянны канцэрт, «Памірскае капрычыё», балет «Цветик-семицветик».

Працаваў у драматычным тэатры, ягоныя творы пачынаюць гучаць па радыё. Яўген Крылатаў пісаў музыку да спектакляў Малога тэатра, Рыжскага тэатра рускай драмы, ТЮЗа і інш.

Пачаткам яго шырокай кампазітарскай вядомасці стала музыка да мультыплікацыйных фільмаў «Умка» (1965) і «Дзед Мароз і лета»; кінафільмаў «Пра каханне» (1970), «Здабытак рэспублікі» (1971), «Вох ужо гэтая Наста» (1971).

Напісаў музыку да мастацкіх карцін «И тогда я сказал — нет…» (1973), «Ищу человека» (1973), «Не болит голова у дятла» (1974), «Смятение чувств» (1977), «И это всё о нём» (1977), «С любимыми не расставайтесь» (1979), «Приключения Электроника» (1979), «Гостья из будущего» (1985), «Лиловый шар» (1987), «Не покидай…» (1989), «Первый мост» (1995), «Дети понедельника» (1997), мультыплікацыйнай трылогіі «Трое из Простоквашино» і шматлікіх іншых. З’яўляецца аўтарам музыкі да болей чым 140 фільмаў — дакументальных, мастацкіх і мультыплікацыйных.

Сям’я правіць

Жонка — Сявіль Крылатава (1936 г. нар.), юрыст. Сын — Павел Крылатаў (1958 г. нар.), кінасцэнарыст, аўтар сцэнарыяў да фільмаў «Бабнік», «Паварот ключа» і інш. Дачка — Марыя Крылатава (1965 г. нар.) — музыказнаўца паводле адукацыі, прысвяціла сябе вывучэнню хрысціянства.

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France Evgenij Pavlovich Krylatov // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Памёр кампазітар Яўген Крылатаў

Літаратура правіць

  • Кино: Энциклопедический словарь. М., 1987. — С.217;
  • Музыка: Большой Энциклопедический словарь. М.. 1998. — С.280.


Спасылкі правіць