Яўген Сяргеевіч Бярозкін

беларускі футбаліст

Яўген Бярозкін (нар. 5 ліпеня 1996, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Кызыл-Жар» з Петрапаўлаўска.

Футбол
Яўген Бярозкін
Поўнае імя Яўген Сяргеевіч Бярозкін
Нарадзіўся 5 ліпеня 1996(1996-07-05)[1][2] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 72 кг[4]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Кызыл-Жар
Нумар 27
Клубная кар’ера[* 1]
2012 Беларусь Віцебск-2 4 (0)
2013—2016 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 37 (2)
2017—2020 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 59 (4)
2020—2021 Латвія Ліепая 34 (5)
2022 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 28 (3)
2023— Казахстан Кызыл-Жар (Петрапаўлаўск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2014 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2016—2018 Беларусь Беларусь (да 21) 17 (0)
2017 Беларусь Беларусь 1 (0)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 лютага 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 кастрычніка 2018

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец футбольнага клуба «Віцебск», пачаў кар’еру ў складзе фарм-клуба «Віцебск-2» у Другой лізе. У 2013 годзе перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе стаў выступаць за дубль. У снежні стала вядома, што цікавасць да Бярозкіна стаў праяўляць маскоўскі «Спартак»[5], аднак Яўген застаўся ў Наваполацку.

У сезоне 2014 трывала выступаў за дубліруючы склад «Нафтана». 9 лістапада 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 84-й хвіліне матча супраць БАТЭ (0:4). У сезоне 2015 стаў часцей з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, у тым ліку ў стартавым складзе. У сезоне 2016 стаў асноўным іграком навапалачан, прыняў удзел у 28 матчах чэмпіянату з 30.

1 снежня 2016 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[6]. У першай палове сезона 2017 трывала гуляў у аснове барысаўчан, нярэдка выхадзіў у стартавым складзе, але пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, у чэрвені і ліпені адсутнічаў з-за траўмы. У сакавіку 2019 года падоўжыў кантракт з барысаўскім клубам[7].

У сезоне 2020 страціў месца ў складзе і стаў зрэдку выхадзіць на замену. У жніўні 2020 года перайшоў у латвійскі клуб «Ліепая»[8], дзе здолеў замацавацца ў стартавым складзе, у 2020 годзе выйграў Кубак Латвіі, на наступны год стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату краіны.

У студзені 2022 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[9]. Рэгулярна з’яўляўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[10].

У лютым 2023 года стаў іграком казахстанскага «Кызыл-Жара»[11].

Міжнародная кар’ера правіць

У 2014 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

10 жніўня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Малдовы (1:1).

12 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Новай Зеландыі (1:0).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 Д3 Віцебск-2   4 0
2013 дубль Нафтан   9 1
2014 Д1 Нафтан   1 0
2015 Д1 Нафтан   8 0
2016 Д1 Нафтан   28 2
2017 Д1 БАТЭ   23 0
2018 Д1 БАТЭ   13 2
2019 Д1 БАТЭ   17 2
2020 (1) Д1 БАТЭ   6 0
2020 (2) Д1 Ліепая   9 2
2021 Д1 Ліепая   25 3
2022 Д1 Тарпеда-БелАЗ   28 3

Зноскі

  1. Evgeni Berezkin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Yevgeniy Berezkin // FBref.com
  3. http://torpedo-belaz.by/player/berezkin-evgenij/
  4. https://www.pressball.by/footballstat/evgeni_beryozkin/
  5. 17-летний полузащитник «Нафтана» Березкин может оказаться в структуре московского «Спартака»
  6. Березкин перешел в БАТЭ
  7. Березкин продлил контракт с БАТЭ
  8. БАТЭ объявил о переходе Березкина в «Лиепаю»
  9. Футбол. Евгений Березкин подписал контракт с "Торпедо"-БелАЗом Архівавана 18 студзеня 2022.
  10. «ТОРПЕДО-БЕЛАЗ» покинул Евгений Березкин (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Тарпеда-БелАЗ» (13 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2023. Праверана 15 студзеня 2023.
  11. Футбол. Евгений Березкин подписал контракт с "Кызыл-Жаром" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (4 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2023. Праверана 4 лютага 2023.

Спасылкі правіць