Яўген Фёдаравіч Філіпскіх

Яўген Фёдаравіч Філі́пскіх (15 (28) чэрвеня 191414 чэрвеня 1953[1][2][3]) — удзельнік партызанскага руху падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Мінскай вобласці Беларусі, камандзір партызанскай брыгады «Полымя», палкоўнік. Герой Савецкага Саюза (1944).

Філіпскіх Яўген Фёдаравіч
руск.: Филипских Евгений Фёдорович
Дата нараджэння 15 (28) чэрвеня 1914(1914-06-28)
Месца нараджэння Марыупаль
Дата смерці 14 чэрвеня 1953(1953-06-14) (38 гадоў)
Месца смерці Мінск
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў артылерыя, партызаны
Гады службы 19391949
Званне палкоўнік
Камандаваў партызанская брыгада «Полымя»
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга
медалі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Я. Ф. Філіпскіх нарадзіўся ў горадзе Марыупаль (зараз у Данецкай вобласці Украіны). Скончыў сямігодку, Днепрапятроўскі транспартны тэхнікум у 1935 годзе. Працаваў качагарам і машыністам паравоза, майстрам па рамонту рухомага саставу. У 1939 годзе скончыў 4 курсы Данецкага індустрыяльнага інстытута. У 1939 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. На пярэдадні Вялікай Айчыннай вайны праходзіў службу ў горадзе Ліда на пасадзе інструктара прапаганды артылерыйскага палка Заходняй асобай ваеннай акругі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. Старшы палітрук Я. Філіповіч удзельнічаў у баях пад Лідай, разам з іншымі байцамі трапіў у акружэнне і каля вёскі Бабы Пухавіцкага раёна стварыў партызанскую групу, якая ў кастрычніку 1942 г. была пераўтворана ў партызанскі атрад «Полымя» (у складзе партызанскай брыгады «За Радзіму» А. К. Фле́гантава[4]) і 5 чэрвеня 1943 года ў самастойную партызанскую брыгаду. З кастрычніка 1942 па чэрвень 1944 года Я. Філіпскіх адначасова быў членам Пухавіцкага падпольнага райкама партыі.
Партызаны пад камандаваннем Я. Ф. Філіпскіх з 1941 г. правялі больш за 400 баявых аперацый, пусцілі пад адхон 125 эшалонаў, знішчылі 25 мастоў, 197 танкаў і аўтамашын, 3 самалёты праціўніка[2]. У ліпені 1944 г. брыгада пад камандаваннем палкоўніка Філіпскіх разам з 1‑м гвардзейскім Данскім танкавым корпусам (2-гі Беларускі фронт) прымала ўдзел у вызваленні гарадскога пасёлка Мар’іна Горка і Пухавіцкага раёна.

Магіла Яўгена Філіпскіх

У 1948 годзе Я. Ф. Філіпскіх скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ, у 1949 годзе звольнены у запас. Жыў у Мінску, працаваў загадчыкам транспартнага аддзела Мінскага абласнога камітэта КПБ. Памёр 14 чэрвеня 1953 г. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.

Узнагароды правіць

Памяць правіць

  • Мемарыяльная дошка на доме № 11 па вуліцы Маскоўскай у Мінску[3].
  • Памятная дошка Героям Савецкага Саюза і Героям Сацыялістычнай працы, якія навучаліся ў тэхнікуме чыгуначнага транспарту ў Днепрапятроўску[5].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 397. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  2. а б в Годы и память. Герой Советского Союза Филипских Евгений Фёдорович Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.) // Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
  3. а б Партизанский полковник Евгений Филипских Архівавана 15 ліпеня 2014. (руск.) // Газета Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь «Белорусская военная газета. «Во славу Родины»
  4. Згодна з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 427. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16). і Вечна ў памяці народнай. Да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (Інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік) — Мн.: ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна», 4009. — С. 31. — 38 с.
  5. Города, посёлки и сёла Украины (руск.)

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 397. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  • Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — С. 467. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць