Яўстафій Каліскі

Яўста́фій Ка́ліскі (руск.: Евстафий Калисский; 20 чэрвеня 1865, Гродзенская губерня, Расійская імперыя29 жніўня 1954, Каўнас, ЛітССР, СССР) — праваслаўны святар, мітрафорны протаіерэй Літоўска-Віленскай епархіі.

Яўстафій Каліскі
Адукацыя
Нараджэнне 20 чэрвеня 1865(1865-06-20)
Смерць 29 жніўня 1954(1954-08-29) (89 гадоў)
Рада Літоўскай і Віленскай епархіі (1930). Протаіерэй Яўстафій Каліскі — чацвёрты злева.

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Гродзенскай губерні ў сям'і святара. Скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча, Віленскую духоўную семінарыю (1888). Выконваў абавязкі псальмяра ў расенскай царкве[1]. Рукапакладзены ў дыяканы ў 1889 годзе; пасля рукапакладзены ў святары і прызначаны ў засімавіцкі прыход (Пружанскі павет Гродзенскай губерні).

У 1893 пераведзены ў новаадчынены прыход у горадзе Янава Ковенскага павета. З 1901 — клірык ковенскай царквы Святога Аляксандра Неўскага, наглядальнік царкоўна-прыходскіх школаў.

З пачаткам Першай сусветнай вайны айцец Яўстафій прызначаны святаром 1-га Рыпінскага пагранічнага палка, яго жонка і дачка сталі сёстрамі міласэрнасці, а двое сыноў — вольнавызначанымі ў войску. У 1915 годзе разам з палком Яўстафій пакінуў Коўну, быў дабрачынным пагранічнай дывізіі. Пасля дэмабілізацыі ў 1918 служыў спярша ў трысвяцкім, пасля ў друйскім прыходзе Віленскай губерні.

У 1920 прызначаны даверанай асобай мітрапаліта Еляўферыя ў Літве і пераехаў у Коўну. з 1921 — старшыня Каўнаскай царкоўнай управы, настаяцель Каўнаскага кафедральнага сабора  (літ.). У 1923 абраны членам епархіяльнага савета Літоўскай епархіі пры архіепіскапе Еляўферыі.

Рэдактар ковенскіх «Голосов Литовской Православной Епархии» (былыя «Литовские Епархиальные Ведомости»), адзін з заснавальнікаў ковенскага пахавальна-дабрачыннага брацтва імя прападобнага Серафіма Сароўскага, наглядальнік царкоўна-прыходскіх школаў епархіі, выканаўца абавязкаў капелана літоўскага войска (да 1926)[1].

Па Другой сусветнай вайне служыў у Віленскай епархіі Маскоўскай патрыярхіі. Мітрафорны протаіерэй.

Зноскі

  1. а б Герман Шлевис.. Каунасские православные храмы. Воскресенская церковь (руск.). Праверана 5 студзеня 2013.(недаступная спасылка)

Літаратура правіць