Яўстафій Рыгоравіч Слонскі

Герой Савецкага Саюза

Яўстафій Рыгоравіч Слонскі (5 мая 188628 верасня 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (10.1.1944, пасмяротна[1][2]).

Слонскі Яўстафій Рыгоравіч
Дата нараджэння 5 мая 1886(1886-05-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 верасня 1943(1943-09-28) (57 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне маёр
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі

Я. Р. Слонскі нарадзіўся ў вёсцы Юр’ева (цяпер у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці). З 1918 года ў Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у баях на Паўднёвым фронце падчас Грамадзянскай вайны 1918—1920 гг. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года на Варонежскім фронце.

Намеснік камандзіра стралковага палка маёр Слонскі вызначыўся ў 1943 годзе ў бітве за Дняпро каля сяла Вэлыкы Букрын Кіеўскай вобласці. З групай байцоў фарсіраваў Дняпро, захапіў плацдарм і замацаваўся на ім. Загінуў пры вызваленні вёскі Юшкі.

У гонар Героя названа адна з вуліц у гарадскім пасёлку Леў Талстой (Ліпецкая вобласць, Расія)[1].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць