Яўхім Бельскі (польск.: Joachim Bielski) — польскі гісторык.

Яўхім Бельскі
Дата нараджэння каля 1540
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 1599(1599-01-08)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Марцін Бельскі
Род дзейнасці гісторык, паэт, дыпламат

Аўтар «Хронікі польскай» (1597) — «першай шляхецкай гісторыі»[1].

Сын Марціна Бельскага. Быў, як і бацька, пратэстантам, з-за чаго, відаць, цярпеў дыскрымінацыю і таму перайшоў у каталіцтва (1595).

Хроніка польская правіць

Праца падзяляецца на дзве няроўныя часткі, ад старажытнасці да 1553, і ад 1553 да 1586. Першая частка носіць кампіляцыйны характар — у яе аснове перапісаная «Хроніка» М. Бельскага, дапоўненая звесткамі Длугаша, Стрыйкоўскага, Кромера і інш. Найбольш важная — другая частка. Толькі чацвёртая частка мае самастойны характар, і ўтрымлівае занатоўкі з уласнага досведу Я. Бельскага ці архіўныя дакументы. Асноўнай тэмай працы была гісторыя паходжання шляхецкіх і магнацкіх фаміліяў (сем'яў).

ВКЛ у працы разглядаецца як правінцыя Рэчы Паспалітай, якая «добраахвотна ўцеленая была ў Карону за Ягайлы і вечнай уніяй за Жыгімонта Аўгуста была звязаная, захаваўшы свае правы і юрысдыкцыю цалкам».

Усе сучасныя беларускія землі Я. Бельскі (як і бацька) называе «літоўскімі». З іншага боку, «рускімі» тут называюцца ваяводствы Рускае (землі Львоўская, Галіцкая, Холмская, Перамышльская), Белзскае, Падольскае, Брацлаўскае. Т.ч., Русь, як і ў пазнейшай польскай гістарыяграфіі атаяснялася з сучаснай Украінай (былой Галіцка-Валынскай зямлёй).

Зноскі

  1. Паводле: Фінкель, як працыт. у Белазаровіч, С.39.

Літаратура правіць