(264061) Віцебск

астэроід

Віцебскастэроід № 264061.

Адкрыты ў 2009 годзе беларускім астраномам-аматарам Віталем Неўскім пры дапамозе аддаленага доступу ў абсерваторыі Tzec Maun (ЗША). Зарэгістраваны ў 2011 годзе Камітэтам па наменклатуры малых цел Сонечнай сістэмы ў Кембрыджы (ЗША) за №264061 пад назвай "Vitebsk".

Астэроід рухаецца па амаль кругавой арбіце, робіць адзін абарот вакол Сонца за 6,36 гадоў, мінімальнае збліжэнне з Зямлёй складае 330 млн. км. Астэроід знаходзіцца па-за галоўным поясам і адносіцца да групы Cybele, што атрымала назву ад яе самага яркага прадстаўніка (65) Кібела.

Названа ў гонар горада Віцебска, абласнога цэнтра Рэспублікі Беларусь.

У Сеціве правіць