(88) Фісба

астэроід

(88) Фісба — вельмі буйны астэроід галоўнага пояса, які належыць да цёмнага спектральнага класа B. Ён быў адкрыты 15 чэрвеня 1866 года германа-амерыканскім астраномам Крысціянам Петэрсам у абсерваторыі Лічфілд і названы ў гонар легендарнай вавілонскай закаханай пары Пірама і Фісбы, гісторыя якой мае нешта падобнае з гісторыяй шэкспіраўскіх няшчасных закаханых[4].

(88) ФісбаM:

Трохмерная мадэль астэроіда (88) Фісба
Адкрыццё
Першаадкрывальнік К. Г. Ф. Петэрс
Месца выяўлення Лічфілд
Дата выяўлення 15 чэрвеня 1866
Эпанім Фісба
Альтэрнатыўныя абазначэнні A903 PA; A906 BL
Катэгорыя Галоўны пояс астэроідаў
Арбітальныя характарыстыкі
Эпоха 14 сакавіка 2012 года
JD 2456000.5
Эксцэнтрысітэт (e) 0,1647677
Вялікая паўвось (a) 413,984 млн км
(2,7673107 а.а.)
Перыгелій (q) 345,773 млн км
(2,3113473 а.а.)
Афелій (Q) 482,195 млн км
(3,2232741 а.а.)
Перыяд абарачэння (P) 1 681,455 сут (4,604 г)
Сярэдняя арбітальная скорасць 17,782 км/с
Схіленне (i) 5,214456°
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) 276,69920°
Аргумент перыгелія (ω) 36,13583°
Сярэдняя анамалія (M) 212,81786°
Фізічныя характарыстыкі[3]
Дыяметр 221 × 201 × 168 км[1]
Маса 1,83×1019 кг[2]
Шчыльнасць 2,700 ± 0,5 г/см³
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні 0,0561 м/с²
2-я касмічная скорасць 0,1061 км/с
Перыяд вярчэння 6,042 гад
Спектральны клас B
Абсалютная зорная велічыня 7,04m
Альбеда 0,0671
Сярэдняя тэмпература паверхні 167 К (−106 °C)
Арбіта астэроіда Фісба і яго становішча ў Сонечнай сістэме

У 1978 годзе падчас даследаванняў у Турынскай абсерваторыі быў вызначаны дыяметр Фісбы — каля 210 км[5]. Аднак, якое назіралася 7 кастрычніка 1981 года з дваццаці месцаў пакрыццё зоркі SAO 187124 гэтым астэроідам паказала, што дыяметр астэроіда на 10 % больш, чым паказана ў папярэдніх даследаваннях, т. е. каля 232 км[6][7]. А ў 2001 годзе, на заснаванні гравітацыйнага ўздзеянні астэроіда Ірыда на Фісбу, былі ўдакладнены маса і шчыльнасць апошняй[2].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Jim Baer. Recent Asteroid Mass Determinations(недаступная спасылка). Personal Website (2011). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2009. Праверана 12 красавіка 2012.
  2. а б Michalak, G. (2001). "Determination of asteroid masses. II. (6) Hebe, (10) Hygiea, (15) Eunomia, (52) Europa, (88) Thisbe, (444) Gyptis, (511) Davida and (704) Interamnia". Astronomy and Astrophysics. 374: 703–711. (англ.)
  3. Asteroid Data Sets (англ.)
  4. Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union. Dictionary of Minor Planet Names. — 5-th Edition. — Berlin Heidelberg New-York: Springer-Verlag, 2003. — P. 23. — ISBN 3-540-00238-3.
  5. Schober, H. J. (1979). "Photoelectric photometry and rotation periods of three large and dark asteroids - 49 Pales, 88 THISBE and 92 Undina" (PDF). Astronomy and Astrophysics. 36: 1–8. {{cite journal}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка) (англ.)
  6. Millis, R. L. (1983). "The diameter of 88 THISBE from its occultation of SAO 187124". Astronomical Journal. 88: 229–235. (англ.)
  7. Observed minor planet occultation events, version of 2005 July 26

Спасылкі правіць