.us — нацыянальны дамен верхняга ўзроўню для ЗША.

.us
Увядзенне 1985
Тып дамена Нацыянальны дамен верхняга ўзроўню
Статус дзеючы
Дакументы RFC 1480; .usDoC agreements with Neustar
Вэб-сайт nic.us

Выкарыстанне дамена .us рэкамендуецца для сайтаў, якія датычаць ЗША або змяшчаюць падобную інфармацыю, для кампаній і прыватных асоб, якія знаходзяцца ў ЗША, выходзяць на рынак ЗША і, натуральна, для ўсіх, каму падыходзіць гэтая даменная зона.

Рэгістрацыя правіць

Абмежаванні правіць

Абмежаванні на рэгістрацыю і выкарыстанне даменнага імя ў зоне .us адсутнічаюць.

Прадстаўленне некарэктных або заведама лжывых даных можа прывесці да блакіроўкі і далейшага выдалення дамена. У гэтым выпадку грошы за рэгістрацыю дамена не вяртаюцца.

Працягласць рэгістрацыі правіць

Звычайна дамен робіцца даступным да выкарыстання праз некалькі хвілін пасля атрымання аплаты.

Максімальная працягласць рэгістрацыі для гэтай даменнай зоны складае 1 працоўны дзень.

Перавод на абслугоўванне правіць

Магчымы перавод даменаў у зоне .us на абслугоўванне ад іншага рэгістратара з падаўжэннем дамена на наступны год. Перад запытам на трансфер дамена неабходна атрымаць у свайго цяперашняга рэгістратара так званы Код аўтарызацыі (Authorization code). Звычайна дамен пераводзіцца на абслугоўванне да новага рэгістратара праз 5-7 дзён пасля пачатку працэсу трансферу дамена.

Калі ў WHOIS пазначаны некарэктны адрас e-mail, то перад запытам на трансфер дамена неабходна папрасіць цяперашняга рэгістратара выправіць адрас e-mail у інфармацыі пра ваш дамен. У шэрагу выпадкаў на пазначаны ў WHOIS e-mail адпраўляюцца запыты з просьбай пацвердзіць жаданне перавесці дамен да новага рэгістратара. Калі пацвярджэнні на такія лісты не паступяць, то заяўка на трансфер дамена будзе адхіленая.

Інфармацыя ў WHOIS правіць

У WHOIS адлюстроўваецца поўная інфармацыя пра ўладальніка дамена — імя, поўны адрас, тэлефон, факс, e-mail. Адміністрацыя даменнай зоны .us на гэты момант часу не аказвае афіцыйнай паслугі закрыцця даных пра ўладальніка дамена.

Тэхнічная інфармацыя правіць

IDN-дамены правіць

Выкарыстанне сімвалаў нацыянальных алфавітаў у імёнах даменаў немагчымае. Дазваляецца выкарыстанне толькі сімвалаў лацінскага алфавіта, лічбаў і сімвала «-».

Падаўжэнне дамена правіць

Ажыццявіць падаўжэнне дамена .us абавязкова неабходна да сканчэння тэрміну яго рэгістрацыі. У выпадку, калі дамен .us не быў падоўжаны ў пазначаны тэрмін, ён пераводзіцца ў непрацоўны стан і ў далейшым выдаляецца.

Звычайна падаўжэнне тэрміну рэгістрацыі дамена .us ажыццяўляецца праз некалькі хвілін пасля атрымання аплаты. Максімальная працягласць падаўжэння для гэтай даменнай зоны складае 1 працоўны дзень.

Калі дамен не быў падоўжаны на працягу 30 дзён з дня сканчэння тэрміну яго рэгістрацыі, аднаўленне дамена .us у працоўны стан платнае. Аднаўленне дамена магчымае не ва ўсіх выпадках, таму трэба ўважліва сачыць за тэрмінам рэгістрацыі дамена, каб пазбегнуць яго страты.

Звычайна аднаўленне дамена .us ажыццяўляецца на працягу 1-3 працоўных дзён пасля атрымання аплаты.

Максімальны тэрмін аднаўлення для гэтай даменнай зоны складае 7 дзён.

Змена ўладальніка дамена правіць

Магчымая.

Змена ДНС-сервераў правіць

У выпадку, калі вы пазначылі карэктныя ДНС-серверы з пункта гледжання адміністрацыі даменнай зоны .us, змена ДНС-сервераў будзе выкананая на працягу 30 хвілін пасля падачы заяўкі. Максімальны тэрмін змены ДНС-сервераў для гэтай даменнай зоны складае 1 працоўны дзень.

Пасля змены ДНС-сервераў для дамена можа мінуць ад некалькіх гадзін да двух дзён, пакуль гэтая інфармацыя абновіцца на ўсіх ДНС-серверах у сетцы Інтэрнэт.

Патрабаванні да ДНС-сервераў правіць

Патрабуюцца мінімум два ДНС-серверы.

Спасылкі правіць