1-я танкавая дывізія СС «Лейбштандарт СС Адольф Гітлер»

1-я танкавай дывізія СС «Лейбштандарт СС Адольф Гітлер» — элітнае фарміраванне войск СС, створанае для асабістай аховы фюрэра. Першапачаткова мала памер роты, але з часам вырасла да памера дывізіі, а потым — да корпуса.

1-я танкавая дывізія СС «Лейбштандарт СС Адольф Гітлер»
Герб дывізіі "Лейбштандарт СС Адольф Гітлер"
Гады існавання 19331945
Краіна  Трэці рэйх
Падпарадкаванне рэйхсфюрару СС
Уваходзіць у СС
Тып пяхота, танкава-грэнадзёрская дывізія, танкавая дывізія
Функцыя вядзенне баявых дзеянняў, спецаперацыі
Дыслакацыя
Дэвіз Meine Ehre heißt Treue (Мой гонар завецца вернасцю)
Удзел у Другая сусветная вайна
Вядомыя камандзіры Ёзэф Дзітрых, Theodor Wisch[d], Wilhelm Mohnke[d] і Otto Kumm[d]

Фарміраванне ў даваенныя гады правіць

 
снежань 1935 года, Гітлер прымаe парад «Лейпштандарта»
 
казармы Лейпштандарта, Берлін, 1940

У самым пачатку зараджэння НСДАП яе лідары зразумелі, што форміраванні аховы, створаныя з надзейных і аддазеных справе людзей, будуць добрым падмуркам для пашырэння і ўмацавання свайго руху. Эрнст Ром сфарміраваў атрады, з якіх хутка вырасла арганізацыя СА. Адольф Гітлер зразумеў патэнцыйную пагрозу для сябе з боку СА, таму загадаў сфармаваць атрад асабіста для сваёй аховы ў пачатку 1923 года. Першапачаткова гэты атрад складаўся з 8-мі чалавек, якімі кіравалі Юліўс Шрэк і Ёзэф Берхтольд. Гэты атрад быў абазначаны як Штабсвахэ (ням. Stabswache), што азначае атрад аховы. Штабсвахэ меў свае знакі адрознення, але ўся роўна знаходзіўся пад кіраваннем СА. Шрэк аднавіў выкарыстанне мёртвай галавы як знака адрознення свайго атрада, якім карысталіся розныя элітныя фармаванні ў каралеўстве Прусія, а пазней — у Германскай імперыі.

Хутка пасля свайго фармавання атрад быў перайменаваны ў Штосструп (ням. Stoßtrupp — ударныя часткі) «Адольф Гітлер». 9 лістапада 1923 года гэтыя паўвайсковыя фармаванні прымалі ўдзел у праваліўшымся піўным путчы ў Мюнхене. Пасля путча быў суд, на якім Гітлер быў пакараны турэмным хзняволеннем, а ўсе звязаныя з НСДАП арганізацыі былі забаронены.

Хутка пасля свайго вызвалення з турмы ў красавіку 1925 года Гітлер загадаў сфарміраваць атрад сваёй аховы Шутцкаманда (ням. Schutzkommando — каманда аховы). Хутка гэты атрад атрымаў назву Штурмштаффель (ням. — Sturmstaffel — штурмавы атрад), а ў лістападзе таго ж года ізноў быў перайменаваны, ужо ў Шутцштаффель (аббрэвіятура — СС). Да сакавіка 1933 года СС вырас ў маленькага атрада персанальнай аховы да фармавання ў 50 тыс. чалавек. Было прынята рашэнне стварыць новую структуру ахову фюрэра, якая ізноў атрымала назву Штабсвахэ (ням. Stabswache), што азначае атрад аховы. Для гэтай структуры падбіралі здольных і адданых людзей, галоўным чынам у 1-шы штандарт СС, які дзейнічаў у Мюнхене. Не 1933 год гэтае фармаванне было пад камандаваннем Ёзэфа «Зэпа» Дітрыха, які атабраў 117 чалавек для Штабсвахэ ў Берлін. Пазней у 1933 годзе для вышкалення былі створаны дзве структуры: зондэркаманда СС у Цосене і зондэркаманда СС у Ютэборгу.

У верасні 1933 года дзве зондэркаманды былі ў зондэркаманду СС у Берліне. У лістападзе 1933 года, у 10-ю гадавіну Піўнога путча, гэтая зондэркаманда прымала ўдзел ва ўрачыстым мітынгу ў Фельдхерхалле (будынак у Мюнхене), дзе было забіта шмат сяброў НСДАП пад час расстрэла путча. Усе сябры зондэркаманды пакляліся ў вернасці Адольфу Гітлеру. У заключэнні цырымоніі зондэркаманда атрымала назву «Лейбштандарт Адольф Гітлер».

 
працэс навучання ў казармах Лейпштандарта, 1938

год

13 красавіка 1934 года Генрых Гімлер — рэйхфюрэр СС, загадаў «Лейпштандарту Адольф Гітлер» змяніць назву на "Лейнштандарт СС Адольф Гітлер. " Гімлер далучыў абазначэнне «СС» для таго, каб падкрэсліць, што фармаванне незалежнае ад СА і арміі. У канцы чэрвеня 1934 годы Лейпштандарт прыняў свой «баявы хрост». Шэф СА Эрнст Ром пачаў ціснуць для павелічэння свайго ўплыву з дапамогай атрадаў СА. Гітлер вырашыў, што СА трэба паставіць на сваё месца, і загадаў Гімлеру і Гёрынгу падрыхтаваць свае элітныя фарміраванні: Лейпштандарт і паліцэйскаму батальёну «Герман Гёрынг» для магчымых дзеянняў. Лейпштандарт сфармаваў два атрады пад камандаваннем Юргена Вагнэра і Ота Райха, пасля чаго гэтыя фармаванні рушымі на Мюнхен 30 чэрвеня.

Гітлер загадаў усім кіраўнікам СА прыехаць на сустрэчу ў гатэль Ханзэльбаўэр у горадзе Бад Візэ, што недалёка ад Мюнхена. Гітлер і Зэп Дітрых паехалі ў Бад Візэ разам з Лейпштандартам, каб асабіста назіраць арышт Рома 30 чэрвеня. 1 ліпеня Гітлер канчаткова вызначыўся, што Ром павінен быць пакараны. Лейпштандарт прыняў удзел у так званай «ночы даўгіх нажоў», якая адбылася следам за арыштам Рома. Па меншай меры было забіта 177 чалавек за некалькі дзён. Вынікам гэтых дзеянняў стала тое, што Гітлер пазбавіўся свайго асноўнага суперніка, а аперацыя па яго нейтралізацыі прайшла хутка і эфектыўна. У падзяку за свае дзеянні Лейпштандарт і паліцэйскі батальён «Герман Гёрынг» былі пашыраны да палкоў і сталі матарызаванымі. У дадатак, СС стала незалежнай ад СА арганізацыяй.

З ростам колькасці СС, Лейпштандарт стаў узорам арыйскіх поглядаў Гітлера. Суровы адбор дазваляў далучыцца да СС і прайці ў Лейпштандарт толькі арыйцам, фізічна здаровым і сябрам НСДАП.

«Лейпштандарт СС Адольф Гітлер» забяспечваў ганаровую варту на Нюрнбергскім з’ездзе партыі, а ў 1935 годзе прымаў удзел у далучэнні да Германіі Саара. Лейпштандарт быў у авангардзе Аншлюза Аўстрыі ў 1938 годзе, таксама ў 1938 годзе браў удзел у далучэнні да Рэйха судэтскіх зямель. На 1939 год Лейпштандарт быў паўнавартастным пяхотным палком з трыма батальёнамі пяхоты, артылерыйскім дывізіёнам, супрацьтанкавымі, выведачнымі і сапёрнымі падраздзяленнямі. Пасля далучэння Багеміі і Маравіі да Рэйха Лейпштандарт стаў называцца «Пяхотны полк Лейпштандарт СС Адольф Гітлер». У сярэдзіне 1939 года Гітел загадаў стварыць на базе палка дывізію СС. Але польскі крызіс жніўня 1939 перарваў дадзеныя планы, Лейпштандарт далучыўся да XIII армейскага корпуса часткі групы армій «Поўдзень», якая была гатова да нападу на Польшчу.

Уварванне ў Польшчу правіць

Пад час пачатковых стадый уварвання ў Польшчу Лейпштандарт быў далучаны да 17-й пяхотнай дывізіі. Полк пралаў удзел у некалькіз баях супраць польскай кавалерыйскіх брыгад, якія хацелі прарваць флангі нямецкага наступу. Каля Лодзі полк адбіў атаку 28 польскай пяхотнай дывізіі і Валынскай кавалерыйскай брыгады ў бліжнім баю. Пад час кампаніі Лейпштандарт адзначыўся ў некалькіх агульнавядомых спаленнях польскіх вёсак.

Пасля поспеха пад Лоддзю Лейпштандарт быў перакінуты пад Варшаву і далучыўся да 4-й танкавай дывізіі генерал-палкоўніка Ганса Райнгарда. Мэтай палка было прадухіленне спроб польскіх войск прарвацца праз кальцо акружэння. Полк зарэкамендаваў сябе як значная вайсковая сіла, але адзначалася, што і страты Лейпштандарт нёс большыя, чым у частак Вермахта.

Уварванне ў Францыю правіць

 
Камандзір Лейпштандарта ўзнагароджвае асабісты склад, Метц, Францыя, чэрвень 1940
 
Генрых Гімлер аглядае тэхніку Лейпштандарта, Францыя, верасень 1940

У пачатку 1940 года Лейпштандарт пашырыўся да цалкам незалежнага матарызаванага пяхотнага палка, да якога была далучана батарэя штурмавых гармат. Полк заняў пазіцыі каля галандскай мяжы ў адпаведнасці з планам «Гельб». Там фарміраваўся авангард для наземнага наступу ў Нідэрланды, галоўная мэта палка была захапіць важны мост праз раку Эйсель, атакаваць галоўную лінію абароны каля горада Грэбеберг, і злучыцца з парашутыстамі генерал-палкоўніка Курта Штудэнта, 7-й парашутнай і 22-й пяхотнай дывізіямі.

План «Гельб» — уварванне ў Францыю і краіны Бенелюкса — пачаў ажыццяўляцца 10 траўня 1940 года. У той дзень полк перайшоў галандскую мяжу, прайшоў 75 км і пераправіўся праз раку Эйсель каля горада Цутфен, бо мост, які яны павінны былі захапіць, быў разбураны. За наступныя 4 дні Лейпштандарт прайшоў 215 кіламетраў. Пасля капітуляцыі Нідэрландаў 15 траўня полк адыйшоў у рэзерв групы армій В.

Пасля бранетанкавай атакі пад Арасам Лейпштандарт і дывізія СС “Дас Райх” адправіліся на фронт для ўтрымання перыметра вакол Дзюнкерка з мэтай скарачэння плацдарма, які займалі акружаныя брытанцы і французы. Каля горада Варму Лейпштандарт праігнараваў загад Гітлера аб стыненні атакі і працягнуў атакаваць, падаўляючы брытанскую артылерыю на ватэнбергскіх высотах. Пад час гэтай бітвы полк панёс значныя страты.

Пасля атакі, салдаты 2-га батальёна палка пад камандаванне гаўпштурмфюрэра СС Вільгельма Монке былі памылкова праінфармаваны аб тым, што каландзір палка Зэп Дзітрых быў забіты ў баю. У тым, што зараз вядома як Вормская разня, было забіта каля 80 брытанскіх палонных, якія, як лічыл СС-аўцы, малі дачыненне да смерці Дзітрыха.

Балканы правіць

 
Часткі «Лейпштандарта» наступаюць на Балканах, 1941

Пасля заканчэння заходняй кампаніі 22 чэрвеня 1940 года Лейпштандарт правёў 6 месяцаў у Метцы (Фрацыя). Полк пашырыўся да складу брыгады (6,5 тыс. чалавек). Не гледзячы на гэта, Лейпштандарт працягваў абазначацца як полк, хаця і атрымаў папаўненне ў складзе зенітнай батарэі і штурмавых гармат StuG. У наступныя месяцы 1940 года полк праводзіў буйныя вучэнні на рацэ Мозель у падрыхтоўцы да аперацыі “Марскі леў” (уварванне ў Англію). Але пасля правалу люфіваффэ ў бітве за Брытанію і адмены плана полк адправіўся ў Балгарыю ў лютым 1941 года для правядзення плана “Марыта” (Уварванне ў Югаславію і Грэцыю). Аперацыя пачалася 6 красавіка 1941 года. Лейпштандарт прасоўваўся па шляху 9-й танкавай дывізіі. Полк хутка перасёк мяжу каля Прылеп і апынуўся на грэчаскай тэрыторыі.

Лейпштандарт захапіў вёску Баніца 10 красавіка. Ва ўзаемадзеянні з 9-й танкавай дывізіяй полк у раёне гэтай вёскі разбіў бранебрыгаду 1-га аўстралійскага корпуса і захапіў важныя піндскія перавалы, якія адкрылі шлях у Цэнтральную Грэцыю. З падзеннем перавалаў лінія абароны грэкаў была прарваная і кампанія стала пагоняй за адступаючым ворагам. 20 красавіка дывізія захапіла Метсавонскі перавал у Піндскіх гарах і адрэзала шлях да адступлення 16-ці грэчыскім дывізіям. Камандуючы арміяй генерал Георгіас Цалакоглу прыняў рашэнне капітуляваць і падпісаў дамову з камандзірам «Лейпштандарта» Дзітрыхам аб спыненні баявых дзеянніў між Грэцыяй і Германіяй. Дадзенае рашэнне не было узгоднена з каралём Грэцыі Георгам II, але прывяло да капітуляцыі грэчаскай арміі і выхаду Грэцыі з вайны. Англійскія войскі здолелі эвакуіравацца на Крыт. У пачатку траўня 1941 года полк прыняў удзел у парадзе ў Афінах. Пасля чаго было загадана рухацца на поўнач на злучэнне з групай армій «Поўдзень», каб прыняць удзел у аперацыі Бабрароса.

1941. Уварванне ў СССР правіць

У сярэдзіне траўня 1941 года «Лейпштандарт» быў перакінуты ў Польшчу, пад Люблін, дзе быў уключаны ў склад рэзерва групы армій «Поўдзень» генерала Герда фон Рундштэда. Савецкую мяжу брыгада перайшла 30 чэрвеня 1941 года. Брыгада СС прымала ўдзел у заключальным этапе танкавай бітвы Дубна — Луцк — Броды. 5 ліпеня нямецкія матарызаваныя часткі прарвалі савецкую абарону на старой дзяржаўнай мяжы і выйшлі на аператыўную прастору. «Лейпштандарт» быў прыдадзены 13-й танкавай дывізіі, якая наступала на Жытомір. У канцы ліпеня брыгада была перакінута ў раён Умані і ўключана ў склад 48-га матарызаванага корпуса, які ўдзельнічаў у акружэнні злучэнняў Паўднёвага фронта. Пасля ліквідацыі катла, дзе загінулі 6-я і 12-я савецкія арміі і здалося ў палон 100 тыс. савецкіх салдат, «Лейпштандарт» удзельнічаў у наступленні на Херсон, які бы іх захоплены 19 жніўня пасля трох дзён баёў. У канцы жніўня злучэнне было пераведзена ў рэзерв для адпачынку. За паўтара месяцы баёў «Лейпштандарт» страціў больш за палову сваёй тэхнікі, а страты асабістага складу былі большымі, чым за ўсе еўрапейскія кампаніі.

У верасні 1941 года брыгада СС увайшла ў склад 11-й арміі, якая павінны была захапіць Крым. Камандуючы арміяй, генерал-палкоўнік Эрых фон Манштэйн, планаваў выкарыстаць брыгаду для хуткага рыўка на Севастопаль пасля прарыву абароны савецкай арміі на Перакопскім перашыйку. Але з-за контрудару, які ненаслі 9-я і 18-я арміі Паўднёвага фронту, 29 верасня прыйшлося перакінуць «Лейпштандарт» у Запарожскую вобласць і ліквідаваць прарыў. Адбіўшы контратаку, камандаванне групы армій «Поўдзень» правяло аперацыю па акружэнню 18-й арміі. У ходзе аперацыі «Лейпштандарт» 7-га кастрычніка замкнуў кальцо акружэння, а 8-га кастрычніка захапіў Марыўпаль. У палон патрапіла каля 100 тыс. савецкіх салдат. 17-га кастрычніка брыгада СС узяла Таганрог, а праз месяц — Растоў.

Далейшае прасоўванне немцаў было спынена контрударам савецкіх войскаў у фланг і тыл ударнай групіроўкі ворага. Немцы занялі абарону. Растоў быў ключавым вузлом чыгуначных і аўтамабільных шляхоў, якія злучалі цэнтральныя раёны СССР з Каўказам і Украінай. Таму абодва бакі разглядалі горад як важны стратэгічны пункт. 22-23 лістапада 1941 года ударная групоўка Паўднёвага фронта стварыла пагрозу часткам 3-га матарызаванага корпуса немцаў. Камандаванне Вермахта пачало перакідваць войскі з Растова для ліквідацыі прарыва. 27 лістапада пачаўся франтальны наспут 56-й арміі непасрэдна на горад, які абаранялі часткі «Лейпштандарта». За тры дні цяжкіз баёў брыгада СС з баямі адступіла з горада. Немцы адыйшлі на рубеж ракі Міус, дзе яны здолелі стварыць абарончы рубеж (Міус-фронт). Параза пад Растовам стала першай паразай «Лейпштандарта».

1942. Рэарганізацыя на Усходнім і Заходнім франтах правіць

За першы ход кампаніі на ўсходзе «Лейпштандарт» быў амаль цалкам разбіты: была страчана ўся тэхніка, да канца 1941 года адбылося амаль 100-% абнаўленне асабістага складу брыгады. Фарміраванне не мала дастаткова абмундзіравання для баявых дзеянняў ва ўмовах жорсткай зімы, таму брыгада несла страты ад абмаражэнняў.

У студзені 1941 года Гітлер прыняў рашэнне развярнуць на базе «Лейпштандарта» матапяхотную дывізію. У той час брыгада знаходзілася у прыфрантавой зоне каля Таганрога, аднаўляла сваю баяздольнасць, папаўнялася асабістым складам, тэхнікай і ўзбраеннем. Адначасова ў Германіі фарміраваліся часткі, якія павінны былі ўвайсці ў склад дывізіі. У траўні 1942 «Лейпштандарт» перавялі ў рэзерв у Марыупаль, дзк брыгада злучылася з часткамі ўвацавання з Германіі.

У траўні — чэрвені 1942 года камандаванне саюзнікаў актыўна распрацоўвала план адкрыцця «другога фронта» ў паўночнай Францыі летам-восенню 1942 года (пазней было прынята рашэнне аб адмове ў бок аперацыі «Факел» у Паўночнай Афрыцы). Германская выведка паведаміла Гітлеру, што саюзнікі рыхтуюцца да высадкі, таму фюрэр вырашыў умацаваць групу армій «D», якая несла акупацыйныя функцыі ў Францыі, Бельгіі і Галандыі. На Захадзе быў арганізаваны штаб танкавага корпуса СС Паўля Хаўсэра, і туды перакідваліся з усхода тры матарызаваныя дывізіі СС — «Лейпштандарт Адольф Гітлер», “Дас Райх” і “Тотэнкопф”.

Да канца ліпеня 1942 года часткі «Лейпштандарта» былі пераведзены ў Францыю і размешчаны побач з Парыжам, у Фонтэнбло. Камандуючы нямецкімі войскамі на захадзе генерал-фельдмаршал Герд фон Рунштэд планаваў выкарыстаць матарызаваныя часткі СС у якасці мабільнага рэзерва ў выпадку ўварвання саюзнікаў. У жніўні дывізія была прыведзена ў баявую гатоўнасць у сувязі з высадкай на ўзбярэжжы д’епскага дэсанта. У кастрычніку дывізію перакінулі ў Нармандыю, а ў канцы снежня быў атрыманы загад аб тэрміновай абпраўцы дывізіі на паўднёвы ўчастак савецка-германскага фронта.

Зноскі