19-я асобная механізаваная брыгада

19-я гвардзе́йская Мікала́ева-Будапе́шцкая чырванасцяжная о́рдэна Суво́рава асобная механізаваная брыгада — адно з найбуйнейшых падраздзяленняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

19-я Мікалаева-Будапешцкая асобная механізаваная брыгада
Нарукаўны знак 19-й асобнай механізаванай брыгады
Гады існавання з 1992 г.
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне Паўночна-заходняе аператыўнае камандаванне Узброеных Сіл
Уваходзіць у Узброеныя Сілы Беларусі
Тып брыгада
Дыслакацыя в. Заслонава Лепельскага раёна
Знакі адрознення Савецкая гвардыяОрдэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава II ступені
Камандзіры
Дзеючы камандзір гвардыі-палкоўнік Латышаў[1]

Гісторыя правіць

Падчас Другой сусветнай вайны правіць

12 верасня 1941 года ў Свярдлоўскай вобласці была сфарміравана 363-я стралковая дывізія. За ўдзел у сакавіку 1942 года ў разгроме нямецкіх войскаў пад Масквой яна была ўдастоена звання гвардзейскай.

Пазней, 23 кастрычніка 1942 года, на базе 22-й гвардзейскай стралковай дывізіі ў горадзе Маршанску Тамбоўскай вобласці быў сфармаваны 2-і гвардзейскі механізаваны корпус.

28 сакавіка 1944 года за ўдзел у вызваленні горада Мікалаева гэтаму корпусу было прысвоена ганаровае найменне «Мікалаеўскі», а 5 красавіка 1945 года пасля ўзяцця горада Будапешта — ён стаў яшчэ і Будапешцкім.

24 красавіка 1945 года корпус быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, у тым жа месяцы — ордэнам Суворава II ступені. У ходзе баёў за гады Вялікай Айчыннай вайны з ліку ваеннаслужачых гвардзейскага злучэння Залатой Зоркай Героя Савецкага Саюза былі ўзнагароджаны 29 чалавек і больш за 140 тысяч ваеннаслужачых — ордэнамі і медалямі.

Пасля вайны правіць

У чэрвені 1945 года 2-і гвардзейскі механізаваны корпус быў ператвораны ў 2-ю гвардзейскую механізаваную дывізію. Яе перадыслакавала з Чэхаславакіі ў Румынію, затым у Венгрыю, у горад Кечкемет.

У красавіку 1957 года 2-я гвардзейская механізаваная дывізія была ператворана ў 19-ю гвардзейскую Мікалаеўскага-Будапешцкую Чырванасцяжную, ордэна Суворава II ступені танкавую дывізію.

У 1990 годзе дывізію перадыслацыравалі ў н. п. Заслонава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.

У Рэспубліцы Беларусь правіць

З 1992 года дывізія — у складзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У 1993 годзе яна была перафарміравана ў 19-ю гвардзейскую базу захоўвання ўзбраення і тэхнікі. А ў 2008 годзе — перайменаваная ў 19-ю гвардзейскую асобную механізаваную брыгаду.

Асабісты склад брыгады удзельнічаў ва ўсіх буйных вучэннях Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, паказваючы пры гэтым толькі высокія вынікі.

Зноскі

Літаратура правіць