75-ы грэнадзёрскі полк СС (1-ы беларускі)

75-ы грэнадзёрскі полк войскаў СС (1-ы беларускі) (ням.: Waffen-Grenadier Regiment der SS nr 75 (weissruthenische nr 1)) — падраздзяленне войскаў СС, складзенае з беларусаў. Адзінае канчаткова сфармаванае падраздзяленне 30-й грэнадзёрскай дывізіі СС (1-й беларускай)[1]. У беларускай эміграцыйнай літаратуры таксама вядомы як 1-ы беларускі нацыянальны полк або 1-ы беларускі полк.

75-ы грэнадзёрскі полк войскаў СС (1-ы беларускі)
ням.: Waffen-Grenadier Regiment der SS nr 75 (weissruthenische nr 1)
Гады існавання 15 студзеня — 15/20 красавіка 1945
Краіна Сцяг Нацысцкай Германіі Нямеччына
Уваходзіць у 30-я грэнадзёрская дывізія СС (1-я беларуская)
Тып Полк
Колькасць 1094
Дыслакацыя Айзенштайндорф (Чэхія)
Цвізель (Баварыя)
Мянушкі 1-ы беларускі нацыянальны полк
1-ы беларускі полк
Войны Другая сусветная вайна

Назва правіць

Беларуская брыгада СС складалася толькі з 1-га беларускага грэнадзёрскага палка (ням.: Waffen-Grenadier-Regiment der SS nr 1 (weissruthenische)).

10 лютага 1945 года полк брыгады атрымаў новую назву — 86-ы грэнадзёрскі полк СС (1-ы беларускі) (ням.: Waffen-Grenadier Regiment der SS nr 86 (we-issruthenische nr l))[1].

9 сакавіка у сувязі з пераводам брыгады ў дывізію полк змяніў назву на 75-ы грэнадзёрскі полк СС (ням.: Waffen-Grenadier Regiment der SS nr 75 (weissruthenische nr 1)). Гэта было выклікана тым, што 86-ы полк ужо існаваў у 32-й танкава-грэнадзёрскай дывізіі СС «30-га студзеня»[1].

Шлях палка правіць

На базе 75-га палка былой 30-й дывізіі (2-й рускай) ствараўся 3-і батальён, а з 76-га палку — 1-ы і 2-і батальёны палка. У кожным батальёне знаходзілася пэўная колькасць немцаў, якія выконвалі ролю інструктараў[1].

25-27 сакавіка Астроўскі наведаў дывізію і прыняў удзел ва ўрачыстасцях на гонар гадавіны абвяшчэння БНР. У межах святкаваньня адбыўся парад падраздзяленняў дывізіі[2].

3 красавіка Кушаль прыехаў у дывізію і адзначаў, што ішло раззбраенне беларусаў, а побач з кожным батальёнам стаяў нямецкі атрад з 50 узброеных чалавек[3].

25 красавіка 1945 года 3-і батальён палка[3] прыбыў у мястэчка Айзенштайндорф (Чэхія), дзе 28 красавіка ўсе батальёны былі сабраныя, а на чале палка неафіцыйна стаў Францішак Кушаль[1].

30 красавіка дывізія ў складзе гэтага палка здалася 5-й арміі ЗША разам з дывізіяй Мальцава ў Цвізелі.

Склад правіць

У склад палка ўваходзілі:[1]

  • Штаб;
  • Штабная рота;
  • 1-ы фюзілерскі батальён;
  • 2-і й 3-і грэнадзёрскі батальён.

Камандны склад правіць

Нямецкі камандны склад правіць

Беларускі камандны склад правіць

  1. Штаб палка
  2. 1-ы фюзілерскі батальён
  3. 2-і грэнадзёрскі батальён
  4. 3-і грэнадзёрскі батальён

Зноскі

Спасылкі правіць