Asimo (скарачэнне ад Advanced Step in Innovative MObility) — робат-андроід. Створаны карпарацыяй Хонда, у Цэнтры Фундаментальных Тэхнічных Даследаванняў Вако (Японія).

Першая мадэль ASIMO з’явілася на свет у 2000 годзе. Новае пакаленне (з’явілася ў 2011) — ужо шостае па ліку.

На 2009 год — у свеце існавала 100 асобнікаў Asimo [1]. Кошт вытворчасці кожнага з іх не перавышае адзін мільён долараў, а некаторых робатаў можна нават ўзяць у арэнду, у год за $166 тысяч (каля $14.000 у месяц).

Зноскі

  1. http://www.timesonline.co.uk/tol/comment/columnists/guest_contributors/article5798625.ece Today it’s a cute friend. Tomorrow it could be the dominant life form | Kevin Warwick — Times Online