Арлы у шырокім сэнсе слова — назва, якая прымяняецца да прадстаўнікоў падсямейства Aquilinae сямейства ястрабіных (Accipitridae). Акрамя таго, так называюць буйных драпежных птушак, якія маюць падабенства з прадстаўнікамі вышэйпаказанай групы птушак, то ёсць, якія маюць арлінае аблічча. Характэрнымі рысамі арлоў з’яўляюцца масіўны целасклад, доўгія і адносна шырокія крылы з пальцападобна расстаўленымі махавымі пёрамі, масіўнай дзюбай і моцнымі лапамі з буйнымі загнутымі кіпцюрамі і падоўжаным пер’ем з вонкавага боку сцягна і галёнкі («штаны»). Пры паляванні, як правіла, лунаюць высока над паверхняй зямлі, у пошуку здабычы кіруюцца на зрок. Склад харчавання залежыць ад віду і ўмоў пражывання птушак, але ва ўсіх выпадках арлы знаходзяцца на найвышэйшых прыступках трафічных пірамід.

Aquilinae

Polemaetus bellicosus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aquilinae

Роды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  42330399
FW  137203

Сістэматыка правіць

Па сучасных уяўленнях віды, якія адносяцца да арліных, уяўляюць сабой монафілетычную групу, да якой марфалагічна блізкія прадстаўнікі падсямейства Harpiinae. Сюды адносяцца роды Harpia, Harpyopsis, Morphnus, Pithecophaga, таксама сюды могуць быць аднесены Harpyhaliaetus. Аднак падабенства з гэтай групай можа быць канвергентным.

Падсямейства (Aquilinae)