72-я цырымонія прысуджэння прэміі BAFTA за дасягненні ў вобласці брытанскага і міжнароднага кінематографа за 2018 год адбылася 10 лютага 2019 года ў канцэртнай зале Альберт-хол у Лондане.

72-я прэмія BAFTA
англ.: 72nd British Academy Film Awards
Агульныя звесткі
Дата 10 лютага 2019 года
Месца Альберт-хол, Лондан, Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Вядучы Джаана Ламлі
Узнагароды
Найбольш узнагарод «Фаварытка» (7)
Найбольш намінацый «Фаварытка» (12)
Афіцыйны сайт акадэміі (англ.)
← 71-я цырымонія73-я цырымонія→

Вядучай цырымоніі другі год запар выступіла актрыса Джаана Ламлі[1]. Намінанты былі абвешчаны 9 студзеня 2019 года. Лідарства па колькасці намінацый атрымаў фільм «Фаварытка», адзначаны адразу ў 12 катэгорыях[2][3]. Цырымонія прысуджэння прэміі адбылася праз месяц — 10 лютага. Найлепшым фільмам і пераможцай яшчэ ў трох намінацыях была прызнана карціна Альфонса Куарона «Рома», найбольшую ж колькасць узнагарод, а менавіта 7, атрымала стужка Ёргаса Ланцімаса «Фаварытка»[4].

Узнагароды правіць

Катэгорыя Пераможца Сп.
Найлепшы фільм[en] «Рома» (рэж. Альфонса Куарон) [5]
Выдатны брытанскі фільм[en] «Фаварытка» (рэж. Ёргас Ланцімас)
Найлепшая рэжысура[en] Альфонса Куарон — «Рома»
Найлепшы акцёр першага плана[en] Рамі Малек — «Багемская рапсодыя»
Найлепшая актрыса першага плана[en] Алівія Колман — «Фаварытка»

Статыстыка па лаўрэатах і намінантах правіць

Фільм Намінацый Узнагарод
«Фаварытка» 12 7
«Рома» 7 4
«Багемская рапсодыя» 2
«Зорка нарадзілася» 1
«Першы чалавек»
«Улада» 6 1
«Чорны кланавец» 5 1
«Зялёная кніга» 4 1
«Халодная вайна»
«Марыя — каралева Шатландыі» 3
«Мэры Попінс вяртаецца»
«Стэн і Олі»
«Ці зможаце Вы мяне прабачыць?»
«Звер» 2 1
«Востраў сабак»
«Калі б Біл-стрыт магла загаварыць»
«Маккуін»
«Фантастычныя істоты: Злачынствы Грындэльвальда»

Зноскі правіць

  1. Variety.com. Joanna Lumley to Return as BAFTA Awards Host
  2. Bafta.org. EE British Academy Film Awards Nominees in 2019
  3. Hollywoodreporter.com. 'The Favourite' Dominates BAFTA Nominations
  4. EE British Academy Film Awards Winners in 2019 (англ.). Афіцыйны сайт прэміі «BAFTA». Праверана 12 лютага 2019.
  5. EE British Academy Film Awards Winners in 2019 (англ.). Афіцыйны сайт прэміі «BAFTA». Праверана 12 лютага 2019.

Спасылкі правіць