BMW E12
Агульныя даныя
l4, 1800—2000 см³
l6, 2000—3453 см³
4-ступ. МКПП
пазнее 5-ступ. МКПП
3-ступ. АКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4620 мм
Шырыня: 1689 мм
Вышыня: 1419 мм
Колавая база: 2636 мм
Маса: 1345 кг
На рынку
Іншае
Аб'ём бака: 70 л
Дызайнер: Марчэла Гандзіні

BMW E12 — сямейства седанаў бізнес-класа кампаніі BMW, першае пакаленне BMW пятай серыі. У Германіі выпускалася з 1972 да 1981 года, а ў Паўднёвай Афрыцы мадэль збіралі да 1984 года. Выпушчана 699 тысяч машын.

Да пачатку 1970-х гадоў эра выходзячай з моды серыі BMW Neue Klasse рухалася да свайго заходу, і канцэрну трэба было нешта новае, здольнае скласці канкурэнцыю толькі што уведзеным Mercedes-Benz W114.

Да моманту выпуску серыі ў вытворчасць прадукцыя Mercedes-Benz ужо паспела атрымаць вялікае распаўсюджванне, аднак удала падабраны інтэр’ер і зручнасць BMW Е12 зрабілі яе адной з самых папулярных і прывабных мадэляў у сваім класе. Асаблівасцю BMW E12 стала тое, што менавіта пачынаючы з гэтай серыі на машынах BMW рычагі паваротаў пачалі размяшчацца злева ад руля. Магутнасць «топавага» рухавіка складала 218 конскіх сіл, з ім аўтамабіль развіваў максімальную хуткасць 230 км/г.

Гісторыя правіць

З'яўленню машыны папярэднічаў канцэпт BMW 2200ti Garmisch распрацаваны Марчэла Гандзіні[en] ў студыі Bertone ў 1970 годзе. Стварэннем серыйнага аўтамабіля таксама займаўся Гандзіні, але ўжо сумесна з дызайнерамі BMW[1]. Дэбют адбыўся на Франкфурцкім аўтасалоне 1972 года.

У ліпені 1976 года E12 мадэрнізавалі. Змянілася больш за 40 дэталяў у канструкцыі і афармленні[1]. Фірмовыя «ноздры» ссунулі вышэй, з-за чаго капот набыў характэрную падоўжную падштампоўку, заднія ліхтары павялічыліся ў памерах, а таксама з'явілася новае рулявое кола. У 1977 годзе вонкавае люстэрка было перанесена ў кут вакна пярэдніх дзвярэй.

Вытворчасць мадэлі была спынена ў 1981 годзе. Было выраблена 699 094 машыны.

Мадэльны шэраг правіць

Першымі ў 1972 годзе ў мадэльным шэрагу паўсталі 520 і 520i (магутнасць 115 і 130 к.с.). У наступным годзе на рынак выйшла мадыфікацыя 525 з шасціцыліндравым рухавіком. Улетку 1974 года новай базавай мадэллю стаў 518 (90 к.с.). Восенню 1974 года для рынку ЗША прадставілі трохлітровы варыянт 530i. У 1975 годзе з'явілася 528 (165 к.с.).

У 1977 з'явілася 520 з шасціцыліндравым рухавіком з двухкамерным карбюратарам з гарызантальным струменем і магутнасцю 122 к.с., новай топ-мадэллю стала 528i (176 к.с., у 1978 годзе магутнасць паднялі да 184 к.с.).

Мадэль Рухавік Характарыстыкі Гады выпуску
к.с. пры аб/хв Н·м пры аб/хв
518 1766 см³, I4 90 к.с. 5500 142 Н·м 3500 1974−1981
520 1990 см³, I4 115 к.с. 5800 162 Н·м 3700 1972−1977
520i 1990 см³, I4 130 к.с. 5800 177 Н·м 4500 1972−1975
125 к.с. 5700 171 Н·м 4350 1975−1977
520/6 1990 см³, I6 122 к.с. 6000 160 Н·м 4000 1977−1981
525 2494 см³, I6 145 к.с. 6000 208 Н·м 4000 1973−1976
150 к.с. 5800 208 Н·м 4000 1976−1981
528 2788 см³, I6 165 к.с. 5800 253 Н·м 4000 1975−1976
170 к.с. 5800 253 Н·м 4000 1976−1978
528i 2788 см³, I6 176 к.с. 5800 235 Н·м 4300 1977−1978
184 к.с. 5800 235 Н·м 4200 1978−1981
528i (NA) 2788 см³, I6 169 к.с. 5500 230 Н·м 4500 1979−1981
530 (ZA) 2985 см³, I6 177 к.с. 5800 250 Н·м 3500 толькі ў Паўднёвай Афрыцы

197?−198?

530i 2985 см³, I6 176 к.с. 5500 251 Н·м 4500 Толькі ў Паўночнай Амерыцы 

1975−1978

530 MLE
533i
535i 3453 см³, I6 218 к.с. 5200 310 Н·м 4000 1979−1981

530 MLE правіць

530 MLE — мадэль для рынку Паўднёвай Афрыкі, выпушчаная абмежаванай партыяй для амалагацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі мясцовай гоначнай серыі[2].

Ад звычайных «пяцёрак» MLE-версія адрознівалася пярэднім і заднім спойлерамі са шкловалакна, некаторымі панэлямі кузава з алюмінію, больш тонкім шклом, масіўнымі стабілізатарамі і жорсткімі спружынамі. У салоне машын былі ўсталяваныя спартыўныя крэслы, трохспіцавы руль і перфарыраваныя педалі.

Аўтамабілі абсталёўваліся мадыфікаванай трохлітровай раднай «шасцёркай», магутнасць якой складала 200 конскіх сіл, круцільны момант — 277 Нм. Каробка перадач — пяціступеньчатая, механічная. Ад 0 да 100 км/г 530 MLE разганяўся за 9,3 секунды, а максімальная хуткасць машыны складала 208 км/г.

У 1976 годзе з канвеера сышлі 110 аўтамабіляў Type 1, а ў наступным годзе сабралі 117 адзінак 530 MLE версіі Type 2.

M535i правіць

Увесну 1980 года BMW уключыла ў мадэльны шэраг «зараджаную» версію. Машына атрымала афіцыйны індэкс M535i. Рухавік аб'ёмам 3,5 л, магутнасць — 218 к.с., максімальная хуткасць — 222 км/г, разгон да 100 км/г — за 8 с. Выпушчана 1410 машын.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Универсал // Авторевю : часопіс. — 2011. — № 19 (481). — С. 14-20. (руск.)

Спасылкі правіць