Believe (песня Дзімы Білана)

«Believe» (руск.: Павер) — песня, з якой 24 мая 2008 года спявак Дзіма Білан прадставіў Расію на Міжнародным конкурсе песні Еўрабачанне 2008 у Бялградзе (Сербія). Кампазіцыя заняла 1 месца, набраўшы 272 бала ў фінале, а ў першым паўфінале конкурсу — 3 месца з 135 баламі. Упершыню песня была выканана публічна 9 сакавіка падчас расійскага адборачнага тура «Еўрабачання» на тэлеканале «Расія». Па выніках галасавання тэлегледачоў, Дзіма Білан увайшоў у лік фіналістаў і атрымаў права прадстаўляць краіну ў фінальным туры конкурсу «Еўрабачанне 2008», які прайшоў 24 мая ў Бялградзе.

«Believe»
Вокладка сінгла «Believe» (P175, 2008)
Сінгл выканаўцы Дзіма Білан
з альбома Believe
Выпушчаны 26 мая 2008 (гл. гісторыю рэліза)
Фармат CD-сінгл, лічбавая дыстрыбуцыя
Запісаны 2008
Жанр поп
Працягласць 3:54
Лэйбл Universal Music Group і EMI
Прадзюсар Джым Бінз
Аўтар песні Джым Бінз, Дзіма Білан
Дзіма Білан, храналогія сінглаў
«Number One Fan»
(2008)
«Believe»
(2008)
«Lonely»
(2008)
Расія "Believe"
Конкурс песні Еўрабачанне 2008
Краіна Расія
Выканаўца(ы) Дзіма Білан
Сумесна з Эдвін Мартан, Яўген Плюшчанка
Мова англійская
Кампазітар(ы) Дзіма Білан, Джым Бінз
Аўтар(ы) тэксту песні Дзіма Білан, Джым Бінз
Вынікі
Паўфінал 135 (3 месца)
Фінал 272 (1 месца)
Храналогія
◄ Song #1 (2007)   
Мамо (2009) ►

Гісторыя правіць

9 сакавіка кампазіцыя «Believe» была прадстаўленая на суд журы і тэлегледачоў у эфіры канала «Расія». Па выніках аб’яднанага галасавання журы і тэлегледачоў, якое праходзіла ў прамым эфіры, кампазіцыя «Believe» атрымала 54 балы, заняўшы першае месца. Такім чынам, па выніках нацыянальнага адборачнага конкурсу, Дзіма Билан атрымаў права ў другі раз прадставіць Расію на Міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне».

Сінгл правіць

Песня была выпушчана ў якасці трэцяга сінгла з чацвёртага студыйного альбома Білана «Против правил», а 27 мая 2009 года яна стала другім сінглам з альбома «Believe». У сінгл былі ўключаныя песні «Believe» (2 версіі: са скрыпкай і арыгінал), «Всё в твоих руках» (руская версія), «Как раньше», а таксама бонус — відэакліп на песню «Believe», фотасесія і біяграфія Білана.

Для Германіі і Бельгіі былі выпушчаныя спецыяльныя сінглы. Сінгл для Бельгіі таксама змяшчаў у сабе песню «Secreto» (іспанская версія), якая была запісана ў Маямі з вядомым лацінаамерыканскім прадзюсарам Рудзі Перасам.

Відэакліп правіць

Відэакліп быў прадстаўлены ў сакавіку 2008 года. Паводле яго сюжэта Дзіма Білан, Яўген Плюшчанка, Эдвін Мартан і Яна Рудкоўская арганізоўваюць канцэрт. Грошы ад канцэрта ідуць на аплату аперацыі для хлопчыка, хворага на лейкемію, пра якога Дзіма даведваецца з тэлебачання. Кліп завяршаецца сустрэчай Білана з хлопчыкам, які робіць першыя крокі пасля аперацыі.

Версіі сінгла для розных краін правіць

Расія і СНД правіць

  1. Believe (радыёверсія)
  2. Believe (са скрыпкай)
  3. Believe (караоке, са скрыпкай)
  4. Believe — «Все в твоих руках» (руская версія)
  5. Believe (руская версія, караоке)
  6. Believe (відэакліп)
  7. Как раньше 2.0
  8. Как раньше 2.0 (караоке)
  9. Фотасесія
  10. Dima’s Biography (біяграфія Дзімы Білана, на англійскай)

Германія правіць

  1. Believe (версія для «Еўрабачання»)
  2. Believe (радвёверсія)
  3. Believe (руская версія)
  4. Believe (відэакліп)

Бельгія правіць

  1. Believe (радыёверсія) — 3:17
  2. Believe (руская версія) — 3:17
  3. Believe (іспанская версія) — 3:17
  4. Believe (відэакліп) — 4:03

Узнагароды правіць

Год Прэмія Намінацыя Рэзультат
2009 «Прэмія Муз-ТВ 2009» Найлепшая песня Перамога
Найлепшае відэа Перамога

Гісторыя рэліза правіць

Краіна Дата
Расія 26 сакавіка 2008
Германія 6 чэрвеня 2008
Бельгія 7 ліпеня 2008
Данія 16 ліпеня 2008
Фінляндыя
Нарвегія
Швецыя

Чарты правіць

чарты на 2008 год пазіцыя
Russian Airplay Chart[1] 1
Swedish Singles Chart[2] 28
Germany Singles Chart 52
Latvia Airplay Chart 17

Зноскі

Спасылкі правіць