Billboard (Білборд) — штотыднёвы амерыканскі часопіс, прысвечаны музычнай індустрыі. Ён ахоплівае практычна ўсе аспекты гэтага бізнесу, у тым ліку штотыднёвыя навіны, аўтарскія артыкулы, продажу аўдыё- і відэаносьбітаў, інтэрнэт-загрузкі і гэтак далей, аднак найбольш вядомы сваімі хіт-парадамі. Самыя важныя з іх — Billboard Hot 100, які змяшчае лепшыя 100 песень па-за залежнасці ад жанру і часта выкарыстоўваецца для ранжыравання па папулярнасці песень у ЗША, і Billboard 200 — хіт-парад па продажах альбомаў. Па выніках штогадовых продажаў часопіс прысуджае ўзнагароды Billboard Music Awards.

Billboard
Выява лагатыпа
Арыгінальная
назва
англ.: Billboard[1]
Тып перыядычнае выданне[d], штотыднёвы часопіс[d] і выдавецтва
Заснавальнік Luminate[d], Eldridge[d] і William Henry Donaldson[d]
Краіна
Заснавана 1894
Тэматыка забава
Мова англійская[1]
Перыядычнасць 1 тыдзень
Галоўны офіс
ISSN 0006-2510
Вэб-сайт billboard.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У канцы 1990-х гадоў часопіс «Billboard« быў названы «бібліяй» гуказапісвальнай індустрыі[2], а меркаванне «Billboard» лічыцца «залатым стандартам»[3].

Зноскі

  1. а б в The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0006-2510
  2. Godfrey, Donald G.; Leigh, Frederic A. Historical Dictionary of American Radio. — Westport, CT: Greenwood Press, 1998. — P. 45. — ISBN 978-0-313-29636-9.
  3. В топе: как составляют хит-парады и что в них изменилось за 85 лет (руск.). Ria.ru (27 красавіка 2020). Праверана 16 кастрычніка 2020.