Black Lives Matter (BLM; бел.: Жыцці чорных важныя) — інтэрнацыянальны рух актывістаў, якія выступаюць супраць гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў негроіднай расы. Займаецца арганізацыяй акцый пратэстаў, дэманстрацыяў у сувязі з забойствамі, якія ажыццяўляюцца паліцэйскімі пры выкананні і расавай дыскрымінацыяй у адносінах да чорнаскурых у прававой сістэме ЗША. Black Lives Matter аб’яднаны ідэяй, але не мае фармальнай іерархіі ці структуры[2].

Black Lives Matter
Краіна
Тып арганізацыі грамадскі рух
Заснаванне
Дата заснавання 2013
Узнагароды
blacklivesmatter.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рух узнік улетку 2013 г. з выкарыстаннем хештега #BlackLivesMatter[3] у сацыяльных медыя. Адбылося гэта пасля таго, як быў апраўданы Джордж Цімерман, які здзейсніў забойства афраамерыканскага падлетка Трэйвона Марціна.

BLM стаў масавым у 2014 годзе падчас вулічных дэманстрацый, выкліканых смерцю двух афраамерыканцаў: Майкла Браўна і Эрыка Гарнера. Таксама рух прымаў удзел у маршах пратэсту ў памяць многіх загінулых афраамерыканцаў, у тым ліку Эрыка Харыса, Вальтэра Скота, Джонатана Феррелл, Сандры Бланды і Фрэдзі Грэя.

Улетку 2015 года рух публічна паказаў незадаволенасць палітыкам па пытанні расавай дыскрымінацыі.

У канцы мая 2020 года, пасля гібелі чорнаскурага Джорджа Флойда ад рук белага паліцэйскага Дэрэка Шовіна, пачаліся вулічныя дэманстрацыі, якія перараслі ў беспарадкі, а пазней масавыя рабаванні і пагромы[4].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 23 жніўня 2022.
  2. Анастасия Бельская (2016-07-17). "Black Lives Matter". USA.one [руская]. Праверана 2020-05-29.
  3. Jessica Guynn. Meet the woman who coined #BlackLivesMatter (англ.). USA Today (4 сакавіка 2015). Праверана 23 красавіка 2016.
  4. Александра Баландина (2020-06-01). "«Смесь беспорядков и пандемии»: ситуация в США обостряется". gazeta.ru [руская].