Bloomsbury Publishing PLC (блумсберы) — адно з кніжных выдавецтваў Вялікабрытаніі, Лондан. Кнігі і аўтары «Bloomsbury» неаднаразова ўдастойваліся шматлікіх прэмій і ўзнагарод.

Bloomsbury
англ.: Bloomsbury Publishing
Тып public limited company[d][1][2]
Лістынг на біржы Лонданская фондавая біржа[3][4][…]
Заснавальнікі Nigel Newton[d][5]
Размяшчэнне
Даччыныя кампаніі A. & C. Black Limited[d][6][7], невядома[8], невядома[6][9], невядома[6], невядома[6], невядома[6], невядома[6][9], невядома[6][9], Head of Zeus[d][6][10], невядома[6], Osprey Publishing[d][6][9], невядома[6], I.B. Tauris[d][6][11], Oberon Books[d][6][12] і невядома[6]
Сайт bloomsbury.com (англ.)

Пра выдавецтва правіць

Bloomsbury Publishing PLC гэта незалежнае выдавецтва, якое знаходзіцца ў Лондане і вядома выпускам раманаў. У 1999 і 2000 яно ўдастойвалася звання «Выдавецтва года». Поспех выдавецтва ў апошнія гады звязаны, галоўным чынам, з серыяй кніг Джаан Роўлінг пра Гары Потэра.

Кампанію заснаваў у 1986 годзе Найджэл Ньютан (англ.: Nigel Newton), які раней працаваў у іншых выдавецтвах. Да 1995 года кампанія апынулася сярод афіцыйна зарэгістраваных прадпрыемстваў, якія прыносяць прыбытак 5,5 мільёна фунтаў, што дазволіла ёй асвоіць выпуск кніг у мяккіх вокладках і дзіцячай літаратуры. Правільнае ўкладанне капіталу прынесла да 1998 года яшчэ 6,1 мільёна фунтаў, дзякуючы чаму быў адкрыты амерыканскі філіял выдавецтва. У 2000 Bloomsbury набыло A&C Black PLC, а ў 2002 — Whitakers Almanack, пасля чаго былі зроблены і іншыя набыцці.

Дзіцячыя кнігі правіць

Адзін з самых вядомых праектаў выдавецтва — серыя кніг пра Гары Потэра. На сённяшні дзень ужо выдадзена семь кніг.

Доўгі час розныя выдавецтвы адмаўляліся прымаць рукапіс кнігі «Гары Потэр і філасофскі камень». Але ў 1995 годзе «Bloomsbury» пагадзілася яе надрукаваць. Кніга выйшла тыражом усяго ў 1000 копій 26 чэрвеня 1997 года. У выдавецтве не маглі прадставіць, што простая дзіцячая казка будзе карыстацца такой папулярнасцю. Гісторыя пра Потэра імгненна стала хітом у Вялікабрытаніі, а потым і ва ўсім свеце. За чатыры гады абарачэнне выдавецтва вырасла на 143% і склала ў 2001 годзе $100 млн.

Іншыя праекты правіць

Біяграфічная кніга «Dork Whore» Ірыса Бара

У Сеціве правіць

  1. Legal Entity Identifier Праверана 19 красавіка 2022.
  2. Companies House service Праверана 17 кастрычніка 2022.
  3. Thomson Reuters Open Perm IDThomson Reuters. Праверана 19 красавіка 2022.
  4. https://www.londonstockexchange.com/stock/BMY/bloomsbury-publishing-plc/our-story Праверана 19 красавіка 2022.
  5. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 19 красавіка 2022.
  6. а б в г д е ё ж з і к л м н https://find-and-update.company-information.service.gov.uk/company/01984336/filing-historyBloomsbury, 2022. — С. 200.
  7. Corporate history Праверана 19 красавіка 2022.
  8. https://find-and-update.company-information.service.gov.uk/company/01984336/filing-historyBloomsbury, 2022. — С. 200. Праверана 17 кастрычніка 2022.
  9. а б в г https://www.bloomsbury-ir.co.uk/about/a_history Праверана 17 кастрычніка 2022.
  10. https://www.bloomsbury-ir.co.uk/media/press_releases/2021/020621a Праверана 17 кастрычніка 2022.
  11. https://www.bloomsbury-ir.co.uk/media/press_releases/2018/010518 Праверана 17 кастрычніка 2022.
  12. https://www.bloomsbury-ir.co.uk/media/press_releases/2019/101219 Праверана 17 кастрычніка 2022.