Bugatti (Bugatti Automobiles S.A.S.) — французская кампанія, якая спецыялізуецца на выпуску легкавых аўтамабіляў класа «люкс» пад маркай Bugatti.

Bugatti
Тып спрошчанае акцыянернае таварыства[d][1]
Заснаванне 1909 (115 гадоў таму) (1909)
Размяшчэнне
Галіна automobile vehicle manufacturing[d][1]
Прадукцыя sports car[d]
Абарот
  • 320 млн € (2021)
Чысты прыбытак
  • 8,4 млн € (2021)
Колькасць супрацоўнікаў
  • 297 чал. (2016)
Матчына кампанія Bugatti Rimac[d] і Volkswagen Group
Сайт bugatti.com (англ.)

Гісторыя правіць

Эторэ Бугаці (Ettore Bugatti) (18811947 г) заснаваў фірму ў 1909 годзе.

Найзначнейшай навінкай 1914 г стала мадэль «13».

У 1930 Bugatti выступае на гонцы «24 гадзіны Ле-Мана».

 
Завод Bugatti Automobili ў Кампагаліяна (Італія)

У 1987 годзе італьянскі прадпрымальнік Рамана Артыёлі[en] набыў правы на марку і заснаваў новую кампанію Bugatti Automobili S.p.A. У Кампагаліяна (Італія) быў пабудаваны завод Fabbrica Blu. Адкрыццё вытворчага комплексу плошчай 240 000 кв.м. адбылося ў верасні 1990 года.

15 верасня 1991 года, у дзень стодзесяцігоддзя Эторэ Бугаці, адбылася прэм'ера новай мадэлі адроджанай маркі — Bugatti EB 110[2].

У 1995 годзе Bugatti Automobili S.p.A была прызнана банкрутам.

У 1998 годзе марка Bugatti набытая канцэрнам Volkswagen AG.

У лістападзе 2021 годзе марка стала часткай сумеснага прадпрыемства Bugatti Rimac (доля Porsche — 45%, Rimac Automobili  (англ.) — 55%). Гендырэктарам аб'яднанай кампаніі стаў Матэ Рымац, у назіральную раду ўвайшлі старшыня праўлення Porsche AG Олівер Блюмэ і яго намеснік, фінансавы дырэктар Луц Мешке. Прэзідэнтам Bugatti стаў Крыстоф Піяшон, які раней быў кіруючым дырэктарам па вытворчасці і лагістыцы. У Bugatti Rimac ён таксама атрымаў пасаду галоўнага выканаўчага дырэктара. Абедзве маркі працягнуць развівацца незалежна, у кожнай будзе ўласны мадэльны шэраг. Bugatti працягне зборку сваіх аўтамабіляў у Мальсэйме, усе 135 супрацоўнікаў захаваюць свае працоўныя месцы[3].

Аўтамабілі правіць

 
Bugatti Torpedo Type 17 (1914). Музей аўтамабіляў братоў Шлюпф, Мюлуз, Францыя
 
16.4 Bugatti Veyron (2005—2011)
 
Bugatti Chiron (2016—?)
 
Bugatti La Voiture Noire (2020)

Цюнінгованныя аўтамабілі правіць

Дзейнасць правіць

Фінансавыя паказчыкі Bugatti не выдаюцца.

Зноскі

  1. а б SIRENE
  2. Особенный для своего времени. Легендарный Bugatti EB 110 отмечает 30-летие (руск.). abw.by (1 кастрычніка 2021). Праверана 1 кастрычніка 2021.
  3. Bugatti Rimac Joint Company Officially Announced With HQ In Croatia (англ.). motor1.com (2 лістапада 2021). Праверана 2 лістапада 2021.

Спасылкі правіць