Building 429

Амерыканскі гурт хрысціянскага року

«Building 429» (бел.: «Збудаванне 429») — хрысціянскі рок-гурт з ЗША, які з 2019 года працуе пад сваім музычным лейблам «3rd Wave Music»[1].

Building 429
«Building 429» падчас тура «United We Stand Tour» у 2013 годзе, злева направа: Аарон Бранч, Джэйсан Рой, Майкл Андэрсан, Джэсі Гарсія
«Building 429» падчас тура «United We Stand Tour» у 2013 годзе, злева направа: Аарон Бранч, Джэйсан Рой, Майкл Андэрсан, Джэсі Гарсія
Асноўная інфармацыя
Жанр хрысціянскі рок
Гады 1999 – наш час
Краіна  ЗША
Горад Феетвіл, Паўночная Караліна
Адкуль Феетвіл
Мова песень англійская
Лэйблы
Склад Майкл Андэрсан
Аарон Бранч
Джэсі Гарсія
Джэйсан Рой
Былыя
ўдзельнікі
Скоці Бешэрс
Пол Боўдэн
Крысціян Фюрэр
Сол Джонсан
building429.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Узнагароды і намінацыі правіць

У 2005 годзе на 36-й цырымоніі «GMA Dove Awards» гурт атрымаў намінацыі ў катэгорыях «Новы артыст года» (перамога), «Песня года» і «Рок / Сучасная запісаная песня года» (абедзве за «Glory Defined»).

На ўладанне музычнай прэміяй «Billboard Music Awards» за найлепшую хрысціянскую песню  (англ.) ў 2013 годзе была вылучана песня «Where I Belong», у 2014 — «We Wont Be Shaken».

На 56-й цырымоніі «Грэмі» ў 2014 годзе альбом «We Won’t Be Shaken» быў намінаваны ў катэгорыі «Найлепшы альбом сучаснай хрысціянскай музыкі».

Назва гурта правіць

Назва «Building 429» паходзіць ад біблейскага ўрыўка з ліста да Эфесянаў Святога Апостала Паўла 4:29, які абвяшчае: «Усякае ліхое слова хай не выходзіць з вуснаў вашых, але толькі добрае на збудаванне, каб давала ласку тым, што слухаюць»[2].

Дыскаграфія правіць

Студыйныя альбомы правіць

  • 2000: Building 429
  • 2002: Flight
  • 2004: Space in Between Us
  • 2006: Rise
  • 2007: Iris to Iris
  • 2008: Building 429
  • 2011: Listen to the Sound
  • 2013: We Won’t Be Shaken
  • 2015: Unashamed
  • 2018: Live the Journey[3]

Удзельнікі правіць

Былыя ўдзельнікі

Зноскі правіць

  1. Evans Price, Deborah. Christian Rockers Building 429 Launch New 3rd Wave Label, Premiere 'Fear No More' Song: Exclusive. Billboard (5 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2019. Праверана 30 ліпеня 2019.
  2. Building 429 - Interview [англійская]. Праверана 2021-08-24.
  3. CCM News. Building 429 to Release New Album 'Live The Journey' Sept. 7th (англ.). CCM Magazine  (англ.) (15 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2019. Праверана 30 ліпеня 2019.