C-3PO (siːˈθriːpi.oʊ), скарочана 3PO — робат-персанаж сусвету «Зорных войнаў», адзін з чатырох персанажаў разам з Энакінам Скайуокерам/Дартам Вейдэрам, Обі-Ванам Кенобі і R2-D2, якія фігуруюць ва ўсіх шасці частках серыі «Зорных войнаў». Акрамя таго, ва ўсіх серыях «Зорных войнаў» C-3PO іграў адзін акцёр — Энтані Дэніелс; гэты персанаж і R2-D2 (сыграны Кені Бэйкерам) — адзіныя, якіх ва ўсіх фільмах іграў адзін акцёр. Дроід C-3PO таксама папулярным персанажам «пашыранага сусвету» з кніг, коміксаў і відэагульняў.

C-3PO — пратакольны дроід, створаны дзеля дапамогі чалавеку, умее патлумачыцца на «амаль шасці мільёнах формаў камунікацыі». Звычайна ён з’яўляецца разам са сваім паплечнікам, R2-D2. Асноўныя навыкі C-3PO — этыкет, звычаі і пераклад дзеля палягчэння стасункаў розных культур. 3PO і R2-D2 адыграюць істотныя ролі ў гісторыі «Зорных войнаў». Асноўны колер корпусу C-3PO — залаты са срэбнай устаўкай ніжэй правага калена.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць