Cessna 208 (бел.: Сэсна 208) — лёгкі аднаматорны турбавінтавы самалёт з фіксаваным шасі. Выпускаецца кампаніяй Cessna з 1984. Існуюць пасажырскія, грузавыя і ваенныя мадыфікацыі.

Cessna 208
Тып single-turboprop transport[d] і Cessna aircraft[d]
Вытворца Cessna[d]
Першы палёт 8 жніўня 1982
Пачатак эксплуатацыі 1984
Эксплуатанты Багамскія Астравы[1]
Адзінак выраблена 1 500
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Распрацоўка Cessna 208 пачалася ў 1980. Пасля двух гадоў тэставання, у снежні 1982, адбыўся першы палёт прататыпа. У жніўні 1984 самалёт запушчаны ў серыю. Яшчэ ў працэсе распрацоўкі праектам зацікавіўся буйны аператар авіяперавозак FedEx. Па яго заказу былі створаны грузавыя версіі: Cargomaster і Super Cargomaster (усяго каля 300). На аснове гэтых мадыфікацый Cessna пачала распрацоўку мадэляў для пасажыраперавозак і ВПС, у асноўным прызначаных на экспарт. Ужо да 1998 было прададзена больш за тысячу экзэмпляраў, прычым 60% – за мяжу.

Выкарыстоўванне самалёта ў розных умовах патрабавала варыятыўнасці ў абсталяванні: Cessna 208 можа абсталявацца паплаўкамі, лыжамі, зброяй, пасажырскія месцы могуць ператварацца ў грузавы адсек, або грузавы кантэйнер можа выкарыстоўвацца ў якасці багажнага аддзялення.

28 красавіка 2008 Cessna аб’явіла, што ўсе новыя мадэлі будуць пастаўляцца з навігацыйнай сістэмай Garmin G1000.

Характарыстыкі правіць

Мадыфікацыя Grand Caravan

  • Экіпаж: 1 чалавек
  • Пасажыры: 14
  • Размах крылаў: 15,88 м (52′ 1")
  • Даўжыня: 12,67 м (41′ 7")
  • Вышыня: 4,7 м (15′ 55")
  • Грузападымальнасць: 1841 кг (4000 фнт)
  • Максімальная хуткасць: 324 км/ч (175 вузлоў)
  • Рухавік: Pratt & Whitney PT6A-114A, 503 кВт (675 к.с.)
  • Запас паліва: 1268 л (335 галонаў)
  • Маса пустога самалёта: 2075 кг (4575 фнт)
  • Максімальная ўзлётная маса: 3980 кг (8785 фнт)

Мадыфікацыі правіць

Пасажырскія правіць

  • Cessna 208A Caravan I (1984) — базавая версія.
  • Cessna 208A Caravan 675 (1997) — версія з больш магутным рухавіком PT6A-114A.
  • Caravan Amphibian — версія з усталяванымі паплаўкамі Wipaire 8000[2].
  • Cessna 208B Grand Caravan — версія на 14 пасажыраў з рухавіком PT6A-114A.
  • Soloy Pathfinder 21 (1997) — двухматорная версія кампаніі Soloy.

Грузавыя правіць

  • Cessna 208A Cargomaster (1984) — версія з павялічанай колькасцю абсталявання і дабаўленым падфюзеляжным кантэйнерам.
  • Cessna 208B Super Cargomaster (1998) — мадыфікацыя Cargomaster на аснове серыі B.

Ваенныя правіць

Эксплуатанты правіць

Грамадзянская авіяцыя правіць

Ваенная авіяцыя правіць

Спасылкі правіць

Зноскі

  1. World Air Forces 2014 — 2014.
  2. Caravan Amphibian Архівавана 21 чэрвеня 2011. (англ.)