Codex Gigas — рукапісны фаліянт пачатку XIII стагоддзя, створаны ў бенедыктынскім кляштары чэшскага горада Падлажыцэ (цяпер — частка горада Храст). Зыходзячы з паметак на адной са старонак кнігі, можна заключыць, што праца была скончаны ў 1230 годзе. Верагодна, уся праца праведзена адным чалавекам, на што спатрэбілася ад 20 да 30 гадоў.

Codex Gigas, разгорнуты на старонцы 290

Легенда правіць

Паводле легенды, Codex Gigas створаны манахам-перапісчыкам дзякуючы дапамозе д’ябла. Манах, нібыта, здзейсніў сур’ёзнае злачынства, ён у якасці пакарання за свае грахі абяцаў настаяцелю за адну ноч напісаць і ўпрыгожыць мініяцюрамі збор ўсіх чалавечых ведаў, што праславіць кляштар на стагоддзі. Аднак каля паўночы ён зразумеў, што не справіцца з узятым на сябе зарокам ў адзіночку і прадаў душу д’яблу ў абмен на дапамогу. На 290-й старонцы кнігі красуецца адна з самых знакамітых выяў д’ябла, створаных у Сярэднявеччы.

Гісторыя захоўвання кнігі правіць

 
Старонка 290 Codex Gigas, якая змяшчае выяву д’ябла

Падлажыцкі бенедыктынскі кляштар быў цалкам разбураны падчас рэлігійных войнаў XV стагоддзя. У 1594 годзе імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Рудольф II (ён валодаў і Багеміяй) зацікавіўся Codex Gigas з акультысцкага пункту гледжання і перавёз фаліянт у свой Пражскі замак. Падчас Трыццацігадовай вайны, у 1648 годзе рукапіс у якасці ваеннага трафея забралі адтуль шведскія войскі. З тых часоў і да нашага часу рукапіс знаходзіцца ў Шведскай Каралеўскай бібліятэцы ў Стакгольме. 7 мая 1697 года кніга ледзь не згарэла падчас моцнага пажару ў Каралеўскім замку. У кастрычніку 2007 года манускрыпт ўпершыню экспанаваўся на яго радзіме — у Чэхіі (ў Празе).

Апісанне кнігі правіць

 
Узор асадкі кодэкса

Манускрыпт напісаны на латыні. Ён змяшчае суму ведаў манахаў Бенедыктынскага ордэна на пачатак XIII стагоддзя: поўны тэкст Старога і Новага Запаветаў, «Этымалогіі» Ісідора Севільскага — усе 20 кніг, «Іудзейскія старажытнасці» і «Іудзейскую вайну» Іосіфа Флавія, «Чэшскую хроніку» Казьмы Пражскага, некалькі трактатаў разнастайнай тэматыкі, спіс насельнікаў бенедыктынскага кляштарра, «Люстэрка грэшніка», замовы, каляндар з сінодыкам і некаторыя іншыя запісы.

Тэкст Бібліі характэрны, бо Дзеі апосталаў і Адкрыццё прадстаўлены ў старалацінскай версіі, ўзыходзячай да IV стагоддзяў і блізкай да той, якой карыстаўся сардзінскі біскуп Люцыфер Каларыйскі (355—362 гг.).

Першапачаткова ў рукапісы было 640 старонак in folio, з іх 624 захаваліся да нашага часу ў добрым стане. Пры стварэнні манускрыпта было выкарыстана 160 асліныя скур, з якіх вырабілі 320 пергаментных лістоў. Вышыня кожнай старонкі — 915 мм, шырыня — 508 мм. Таўшчыня кнігі — 22 см, а вага — 75 кг.

Кодэкс багата ілюмінаваны. У асноўным, афарміцель выкарыстоўваў чырвоную, сінюю, жоўтую, зялёную фарбу і пазалоту. Пачатковыя буквіцы кожнага тэксту раскошна аформленыя, часам займаюць цэлую старонку. Афармленне і почырк адзіныя па ўсім кодэксу.

Літаратура правіць

  • BÁRTL, Stanislav; KOSTELECKÝ, Jiří. Ďáblova bible. Tajemství největší knihy světa. Praha : Paseka, 1993. ISBN 80-85192-64-0.

Спасылкі правіць