«Der Tagesspiegel» (бел.: Люстэрка дня) – шматтыражная нямецкамоўная штодзённая газета выдавецтва «Der Tagesspiegel GmbH» з сядзібаю ў Берліне (Германія), заснаваная ў 1945 годзе. Друкуецца ў шырокафарматным фармаце  (англ.). Выданне мае ліберальна-кансерватыўны ўхіл.

Der Tagesspiegel
Арыгінальная
назва
ням.: Der Tagesspiegel[1]
Тып штодзённая газета[d]
Фармат шырокафарматная[d]
Уладальнік Holtzbrinck Publishing Group[d] і DvH Medien[d]
Выдавец Verlag Der Tagesspiegel[d]
Краіна
Рэдактар Stephan-Andreas Casdorff[d]
Заснавана 1945
Мова нямецкая[1]
Перыядычнасць 1 суткі[2]
Галоўны офіс
ISSN 1865-2263
Вэб-сайт tagesspiegel.de (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Першы нумар газеты, заснаванай Эрыкам Рэгерам  (ням.), Вальтэрам Каршэнам  (ням.), Генрыхам фон Швайнішэнам і Эдвінам Рэдслабам  (ням.), быў надрукаваны 27 верасня 1945 года з дазволу аддзела кантролю інфармацыі амерыканскага ваеннага ўрада. Газета спачатку распаўсюджвалася ў Берліне і Брандэнбургу, пакуль у 1948 годзе савецкая блакада Заходняга Берліна не абмежавала распаўсюд газеты Заходнім Берлінам.

Уладальнікамі газеты былі Эрык Рэгер і Франц Карл Маер  (ням.), пакуль у 1992 годзе выдавецкі дом «Verlagsgruppe Georg von Holtzbrinck  (ням.)» не купіў 51% акцый. Пазней ён павялічыў сваю долю да 74,8 %, а цалкам купіў выдавецтва ў 2003 годзе[3]. 1 чэрвеня 2009 года Дытэр фон Хольцбрынк заснаваў новую медыя-кампанію «Holtzbrinck Medien GmbH» (скарочана «DvH Medien»), якая ў канчатковым выніку набыла ўсю газету[4]. У лістападзе 2009 года газета абвясціла, што з ліпеня 2010 года ёй больш не спатрэбяцца паслугі інфармацыйнага агенцтва «Deutsche Presse-Agentur  (укр.)»[5].

Зноскі правіць

  1. а б в The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 1865-2263
  2. Muck Rack — 2009. Праверана 12 лістапада 2020.
  3. Frank Kautter: Der Verleger als Erfolgsfaktor der Tageszeitung, disszertáció a berlini FU egyetemen, 2007, 87. oldal, lehívva 2010. szeptember 26-án
  4. Machtwechsel in der Familie Holtzbrinck Архівавана 29 красавіка 2009., meedia.de  (ням.), 2009. március 26.
  5. dts Nachrichtenagentur: Paukenschlag in der Medienbranche: Tagesspiegel will keine dpa mehr Архівавана 3 кастрычніка 2021. 2009 november 6.

Спасылкі правіць