Discogs (чытаецца Дыско́гс; скарачэнне ад «Discographies») — сайт з адной з найбуйнейшых баз даных музычных выканаўцаў і іх выданняў ад розных музычных кампаній. Напаўняецца ў большай ступені добраахвотнікамі. Уся інфармацыя знаходзіцца ў бясплатным доступе. Зарэгістраваныя карыстальнікі рэсурса маюць магчымасць прадаваць/купляць музычныя выданні, выкарыстоўваючы краму сайта.

Discogs
Выява лагатыпа
URL www.discogs.com
Камерцыйны часткова
Тып сайта музычны
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова(-ы) англійская
Уладальнік Zink Media, Inc.
Аўтар Кевін Левандоўскі
Пачатак працы кастрычнік 2000
Рэйтынг Alexa 595[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Статыстыка правіць

28 сакавіка 2019 года колькасць выданняў, прадстаўленых на сайце Discogs дасягнула 11 мільёнаў[2]. На гэтую дату сайт змяшчаў інфармацыю пра:

  • 11 001 697 выданняў розных жанраў на розных носьбітах (з іх 1514106 асноўных выданняў (master releases))
  • 5 410 939 музыкантаў і гуртоў
  • 1 198 273 музычныя кампаніі
  • 456 949 актыўных карыстальнікаў

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Alexa Internet — 1996. Праверана 28 лістапада 2017.
  2. Another Milestone In Just Nine Months: 11 Million Releases On Discogs! (англ.). Блог «Discogs» (28 сакавіка 2019). Праверана 3 мая 2019.

Спасылкі правіць