«Drabadzi-drabada» — пяты студыйны альбом беларускага гурта Крамбамбуля які выйшаў 27 снежня 2011 года. Альбом прысвечаны еўрапейскім народным песням, якія выконваюцца як на беларускай мове, так і на мове арыгінала. У агульнай складанасці альбом запісаны на 10 мовах.

Drabadzi-drabada
Студыйны альбом Крамбамбуля
Дата выпуску 2011 год
Запісаны 2010-2011
Жанр Поп-рок
Фолк-рок
Альтэрнатыўны рок
Працягласць 39:06 + 39:06
Прадзюсар Ганна Вольская
Мова песень Беларуская
Харвацкая
Французская
Нямецкая
Італьянская
Польская
Шведская
Славацкая
Ірландская
Літоўская
Лэйбл West Records
Вігма
Храналогія Крамбамбуля
Сьвяточная
(2007 год)
Drabadzi-drabadaЧырвоны штраль
(2015 год)

Пра альбом правіць

Па словах лідара гурта Лявона Вольскага, першапачатковая ідэя складалася ў тым, каб запісаць альбом беларускіх народных песень, але выканаць іх не як фолк, а ў якім-небудзь сучасным жанры. Пазней Вольскаму ў рукі трапіў зборнік з народнымі песнямі еўрапейскіх краін і яму падалася цікавай ідэя запісаць альбом еўрапейскіх народных песень, выкананых на беларускай мове[1].

29 лістапада 2010 года ў студыі інтэрнэт-партала TUT.BY гурт Крамбамбуля ў сваім жывым выступе прадставіў публіцы большасць песень са свайго будучага альбома[2]. 19 снежня ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары, якія скончыліся акцыяй пратэсту і затрыманнямі. Праз некаторы час у краіне з’явіўся негалосны «чорны спіс» дзеячаў культуры, у які трапілі людзі, якія так ці інакш выказалі падтрымку палітычным зняволеным. З музыкаў у «спісе» апынуліся: Ляпіс Трубяцкой, Палац, Крама, N. R. M., Нейра Дзюбель, Naka, Зміцер Вайцюшкевіч і Крамбамбуля[3]. У сувязі з гэтым быў адменены запланаваны на 17 сакавіка канцэрт Крамбамбулі ў мінскім рэстаране «Госці». Там заявілі, што канцэрт не адбудзецца паколькі музыкі захварэлі. «Можа быць, я не зусім здаровы на галаву, як і ўсё ў гэтай краіне. Аднак на здароўе не скарджуся і, наадварот, застаюся ў добрай вакальнай форме», — так пракаментаваў гэтую сітуацыю Лявон і ў дзень адмененага канцэрту спецыяльна наведаў гэты рэстаран[4]. У той жа час праца над новым альбомам зацягнулася, паколькі Вольскі вырашыў рабіць другі дыск, на які запісаць тыя ж песні, але ўжо на мове арыгінала[5].

Новы альбом выйшаў у свет 27 снежня 2011 года ў двух варыянтах: на адным дыску і на двух. Першы дыск уключае ў сябе 12 еўрапейскіх народных песень, выкананых на беларускай мове. На альбоме прысутнічаюць песні Харватыі, Францыі, Германіі, Італіі, Польшчы, Швецыі, Славакіі, Ірландыі і Літвы, а таксама тры беларускія песні. На другім дыску гэтыя ж песні выкананыя на мове арыгінала. Незадоўга да выхаду альбома гурт прадставіў кліп на першую песню «Гэта ня ветразь»[6]. Канцэрт-прэзентацыя новага альбома павінен быў адбыцца 11 лютага ў мінскім клубе «RE:Public», аднак канцэрт быў адменены[7]. Крамбамбуля перанесла прэзентацыю ў Вільню, якая прайшла ў канцы красавіка. Адну песню разам з Крамбамбуляй выканаў літоўскі музыка Андрус Мамантавас[8].

Ірландская народная песня «Whiskey in the Jar» шырока вядомая не толькі ў Ірландыі, але і ў свеце. У розны час на яе была запісана вялікая колькасць кавер-версій, у тым ліку такімі групамі, як Thin Lizzy і Metallica. Па словы Лявона Вольскага назва альбома адсылае менавіта да гэтай песні. У яе тэксце ёсць выраз «dum a doo dum a da», які ніяк не перакладаюць, нават калі выконваюць песню на англійскай мове. Лічыцца, што гэтыя словы азначаюць шклянкі, што грукаюцца адна аб адну. Такім чынам, па версіі Лявона «драбадзі-драбада» гэта як бы беларуская версія гэтага выказвання (па аналогіі з «напіўся ў драбадан»).[1]

Спіс кампазіцый правіць

CD1. Драбадзі-драбада
Назва Працягласць
1. «Гэта ня ветразь» (Харватыя) 3:10
2. «Карчомка» (Беларусь) 3:57
3. «Жыў на свеце адвакат» (Францыя) 2:46
4. «Кура-шчабятура» (Беларусь) 4:28
5. «Крамбамбулі» (Нямеччына) 3:15
6. «Макароны» (Італія) 1:53
7. «Сівы конь» (Беларусь) 3:58
8. «Сэрцу нельга загадаць» (Польшча) 3:25
9. «Цнатлівая Панна і Вадзянік» (Швэцыя) 2:52
10. «Зялёна канопля» (Славаччына) 2:17
11. «Зьнікні прэч, туга!» (Ірляндыя) 2:53
12. «Мур на пагорку» (Літва) 4:08
39:06
CD2. Drabadzi-drabada
Назва Працягласць
1. «To nisu jedra» (Hrvatska) 3:10
2. «Карчомка» (Belarus) 3:57
3. «Il Etait Un Advocat» (France) 2:46
4. «Кура-шчабятура» (Belarus) 4:28
5. «Krambambuli» (Deutschland) 3:15
6. «Maccheroni» (Italia) 1:53
7. «Сівы конь» (Belarus) 3:58
8. «Cicha woda» (Polska) 3:25
9. «Jungrun och Nacken» (Sverige) 2:52
10. «Konopa, konopa» (Slovensko) 2:17
11. «Whiskey in the Jar» (Irlanda) 2:53
12. «Ant kalno murai» (Lietuva) 4:08
39:06

Удзельнікі запісу правіць

Рэцэнзіі правіць

Альбом быў добра сустрэты крытыкамі. На сайце Experty.by яго сярэдні бал 8 з 10. Адзначалася, што гэтым альбомам гурт выходзіць на новы ўзровень свайго развіцця[9]. Пры гэтым альбом крытыкавалі за шматлікасць гітар і занадта цяжкі гук, што на думку некаторых аглядальнікаў дрэнна суадносіцца з народнай музыкай. На Euroradio.fm альбом назвалі спробай культурнай інтэграцыі з Еўропай, праз знаёмства з песнямі адзін аднаго.

Зноскі

Спасылкі правіць