End Game (песня Тэйлар Свіфт)

«End Game»  (бел. «Апошняя гульня») — песня амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт з яе шостага студыйнага альбома «Reputation». Кампазіцыя была запісаная разам з брытанскім выканаўцам Эдам Шыранам і амерыканскім рэперам Future. Трэк быў выпушчаны ў якасці сінгла 14 лістапада 2017 года на лэйбле Big Machine Records. 12 студзеня 2018 года адбыўся рэліз відэакліпа на песню.

«End Game»
Вокладка сінгла «End Game» (P175, 2017)
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт
з альбома Reputation
Выпушчаны 14 лістапада 2017
Мова англійская
Фармат лічбавая дыстрыбуцыя, стрымінг
Жанр поп, хіп-хоп
Кампазітар Тэйлар Свіфт, Макс Марцін, Шалбэк, Эд Шыран, Найведзіус Уілберн
Працягласць 4:04
Лэйбл Big Machine
Прадзюсар Макс Марцін, Шалбэк
Аўтар песні Тэйлар Свіфт, Макс Марцін, Шалбэк, Эд Шыран, Найведзіус Уілберн
Месцы ў чартах
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў
«...Ready for It?»
(2017)
«End Game»
(2017)
«Delicate»
(2018)

«End Game» дасягнула 18 месца ў галоўным хіт-парадзе ЗША «Billboard» Hot 100, заняла 36 радок у хіт-парадзе Аўстраліі і 2 — у Новай Зеландыі, дабралася да 49 пазіцыі ў Вялікабрытаніі і 11 — у Канадзе, дзе мае залатую сертыфікацыю.

Асноўная інфармацыя правіць

  • «End Game» — гэта адзіная песня на альбоме «Reputation», запісаная разам з іншымі выканаўцамі.
  • Тэйлар і Эд упершыню выканалі «End Game» падчас фестывалю Jingle Ball 2 студзеня 2018 года[1].
  • 10 студзеня 2018 года на шоў Good Morning America быў прэзентаваны тызер відэа на песню.
  • 12 студзеня 2018 года адбылася прэм'ера кліпа, рэжысёрам якога стаў Джосэф Кан[2].
  • За першы дзень на YouTube відэа набрала 14.4 мільёнаў праглядаў.
  • «End Game» дасягнула 18 месца ў хіт-парадзе ЗША, 36 месца — у Аўстраліі, 49 месца — у Вялікабрытаніі, 11 месца — у Канадзе, 2 месца — у Новай Зеландыі.
  • У Канадзе песня мае залатую сертыфікацыю.

Крытычныя водгукі правіць

Песня атрымала рознабаковыя, але ў большасці станоўчыя водгукі ад экспертаў.

  • Pitchfork: «"End Game" — гэта песня, якая ўмела паглынае і вывяргае скрыжаваныя гукі рэпа і R&B, што мелі поспех у 2017 годзе»[3].
  • Vulture: «Гэтая песня стане адным з самых паспяховых сінглаў альбома "Reputation" дзякуючы яе яркаму рытму, асабліва ў частцы Futere»[4].
  • Time: «"End Game" — гэта самакрытычны трэк у стылі слоў-джэм»[5].
  • Spin: «Трэк добра адлюстроўвае тэму шукання кахання насуперак перашкодам.»[6].

Чарты правіць

Чарт (2017-18) Вышэйшая

пазіцыя

  ARIA 36
  Ultratip Flanders 11
  Ultratip Wallonia 28
  Canadian Hot 100 11
  Canada CHR/Top 40 17
  Canada AC Hot 34
  Singles Digitál Top 100 63
  SNEP 130
  IRMA 68
  Media Forest TV Airplay 2
  RIANZ 2
  Philippine Hot 100 84
  AFP 81
  Official Charts Company 56
  Singles Digitál Top 100 64
  UK Singles Chart 49
  Billboard Hot 100 18
  Billboard Adult Top 40 14
  Billboard Mainstream Top 40 10
  Billboard Rhythmic 25

Зноскі

  1. "Taylor Swift, Ed Sheeran rock Jingle Ball with first live performance of 'End Game'". Entertainment. December 2, 2017. Праверана December 21, 2017.
  2. D'Aluisio, Alexandra (January 12, 2018). "Taylor Swift Made a Ton of Snake References in the "End Game" Video". Clevver. Архівавана з арыгінала 15 студзеня 2018. Праверана January 15, 2018. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |accessdate= і |access-date= specified (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2018. Праверана 4 лютага 2018.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2018. Праверана 4 лютага 2018.
  3. “End Game” [ft. Future & Ed Sheeran by Taylor Swift Review | Pitchfork] (англ.). pitchfork.com. Праверана 22 снежня 2017.
  4. Guan, Frank. "The Best Songs on Taylor Swift's Reputation Are the Least Aggrieved". Vulture [англійская]. Праверана 2017-12-22.
  5. Analyzing Every Song on Taylor Swift's 'Reputation'. Time. Праверана 22 снежня 2017.
  6. Review: Taylor Swift - "End Game" ft. Future and Ed Sheeran. Spin (10 лістапада 2017). Праверана 23 December 2017.