FREEДОМ[3] (да 2022 года UATV) — украінскі тэлеканал для замежнага вяшчання, заснаваны 1 кастрычніка 2015 года. Трансляцыя вядзецца пяццю мовамі: украінскай, рускай, англійскай, арабскай і крымскататарскай. Мэта канала — забеспячэнне доступу замежнай аўдыторыі да аб’ектыўнай, актуальнай і поўнай інфармацыі пра падзеі ва Украіне, а таксама фарміраванне і падтрыманне пазітыўнага іміджу Украіны ў свеце[4].

FREEДОМ
Выява лагатыпа
Краіна Украіна
Зона вяшчання Еўропа і свет
Мова вяшчання руская
Дата пачатку вяшчання 1 кастрычніка 2015 года
Заснавальнік Міністэрства інфармацыйнай палітыкі Украіны
Уладальнік Міністэрства інфармацыйнай палітыкі Украіны
Кіраўнікі Людміла Беразоўская[1]
Слоган Заўсёды побач[2]
Сайт tvfreedom.io
uatv.ua

Замяніў сабой спадарожнікавы тэлеканал «УТР».

Перадумовы стварэння правіць

Лейтматывам стварэння новага тэлеканала першапачаткова была патрэба ў процістаянні расійскай прапагандзе на тле вайны на Данбасе[5][6].

 

Праект закона «Пра сістэму іншамаўлення Украіны» быў прадстаўлены ўрадам парламенту 13 ліпеня 2015 года[7]. Планавалася, што новы канал атрымае назву «Ukraine Tomorrow», аднак пасля рэгістрацыі гандлёвай маркі з такой самай назвай украінскім алігархам Дзмітрыям Фірташам[8] законапраект быў зменены[9][10].

Гісторыя правіць

Першы выхад «Мультымедыйнай платформы іншамаўлення Украіны» ў эфір адбыўся 1 кастрычніка 2015 года а 12:00. 8 снежня таго ж года законапраект «Пра сістэму іншамаўлення Украіны» быў ухвалены дэпутатамі 282 галасамі за (з 450-ці)[11][12].

Спачатку планаваўся запуск адразу некалькіх моўных версій UATV, аднак з фінансавых прычын на момант запуску ў кастрычніку было вырашана здзяйсняць трансляцыі пачаргова ўкраінскай і рускай мовамі[13][14][15]. З лютага 2017 года канал пачаў трансляцыі крымскататарскай[16], арабскай і англійскай мовамі[17].

З 13 студзеня 2020 года UATV спыніў вяшчанне ў прамым эфіры. На канале праграмы выходзяць толькі ў запісе. З 1 сакавіка 2020 года на базе UATV быў створаны інфармацыйна-забаўляльны тэлеканал «Дом», арыентаваны на аўдыторыю ў Данецкай і Луганскай абласцях, а таксама на тэрыторыі Украіны, якія мяжуюць з Расіяй, Беларуссю і Малдовай[18].

Зноскі

  1. Призначено керівника ДП "Мультимедійна платформа іномовлення України" — Урядовий портал, 05.04.2016
  2. Відбувся запуск Мультимедійної платформи іномовлення України / Міністерство інформаційної політики України, 1 Жовтня 2015, 17:10 Архівавана 6 кастрычніка 2015.
  3. "Телеканал UA перейменовано у FREEДОМ". 24 жніўня 2022. Праверана 25 верасня 2022. {{cite news}}: Невядомы параметр |piblisher= ігнараваны (даведка)
  4. Протягом року буде збільшено фінансування «Укрінформу» і здійснено рестарт каналу UATV — МІП — Детектор медіа, 9 Лютого 2016
  5. Ответ Кремлю — Украина создает телеканал иновещания «Ukraine Tomorrow» / Газета «Донбасс», 08.12.2015 13:41
  6. «Шах и мат, российская пропаганда!»: Украина запускает телеканал иновещания «Ukraine Tomorrow» / Joinfo.ua, 08.12.2015 | 12:47
  7. Проект Закону про систему іномовлення України № 2334а від 13.07.2015
  8. Group DF заявляет о правах на ТМ «Ukraine Tomorrow» в 27 странах ЕС / Интерфакс-Украина, 13.01.2016
  9. Стець VS Фирташ: кому достанется бренд Ukraine Tomorrow / ЛИГА.Бизнес, 17.08.2015 08:30
  10. Group DF Дмитра Фірташа пояснила причини реєстрації бренду Ukraine Tomorrow / ТелеКритика, 07.08.2015 23:58 Архівавана 23 жніўня 2015.
  11. Рада ухвалила закон про іномовлення і створення каналу Ukraine Tomorrow / Радіо Свобода, 08.12.2015
  12. В Україні створили телерадіокомпанію іномовлення — «Ukraine Tomorrow» / espreso.tv, 8 грудня 2015, 11:41
  13. UATV — Укрінформ, станом на 5 квітня 2016 року
  14. В Україні запустили новий формат іномовлення — Корреспондент, 1 жовтня 2015
  15. Телепрограму Крим. Реалії скоро зможуть дивитися за кордоном — Мінінформполітики України — Крим Реалії, 10.11.2015
  16. Український телеканал почав мовлення кримськотатарською закордон та в окупований Крим / УП, 4 лютого 2017
  17. Канал UATV, станом на 8 лютого 2017 року
  18. Нацрада переоформила ліцензію UATV для запуску нового телеканалу «Дім»

Спасылкі правіць