Fiat S.p.A. (італ.: Fabbrica Italiana Automobili Torino, літ. Італьянская аўтамабільная фабрыка ў Турыне) — італьянскі аўтамабільны канцэрн. Асноўная вытворчасць размешчана ў Турыне (Паўночная Італія).

Fiat
італ.: Fabbrica Italiana Automobili Torino
Тып società per azioni[d]
Лістынг на біржы Італьянская фондавая біржа
Заснаванне 11 ліпеня 1899
Заснавальнікі Giovanni Agnelli[d]
Размяшчэнне
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя аўтамабіль
Абарот
  • 800 млн $ (2012)[1]
Матчына кампанія Stellantis Italy
Даччыныя кампаніі Q124336914?
Сайт fiat.com (англ.)

Заснаваная ў 1899 Джавані Аньелі. У 1969 гурт Fiat атрымаў кантроль над аўтамабілебудаўнічай кампаніяй Lancia, заснаванай у 1906 Вінчэнца Ланча (Vincenzo Lancia).

Дзейнасць правіць

Кампанія вырабляе легкавыя аўтамабілі пад маркамі «Фіат», «Альфа Рамэа», «Лянча», «Ферары», «Мазераці» і грузавыя пад маркай «Івека». Таксама Fiat — адзін з найбуйных вытворцаў сельскагаспадарчай і будаўнічай тэхнікі ў свеце. Шматгадовы крызіс вымусіў кампанію прадаць авіябудаўнічае, выдавецкае і шэраг іншых падраздзяленняў.

У асноўным, дзейнасць маркі сканцэнтравана на рынках Еўропы і Паўднёвай Амерыкі. У 2021 годзе на гэтыя два рэгіёны прыпадала 97% сусветных продажаў брэнда. На Паўднёвую Амерыку прыйшлося 40% ад агульнай колькасці, на Еўропу — 57%. 21% ад усіх аўтамабіляў было прададзена ў Італіі. Кампанія спрабавала пашырыць сваю прысутнасць на іншых рынках, такіх як ЗША, Індыя, Расія і Кітай, у некаторых выпадках беспаспяхова. У Кітаі і Індыі на дадзены момант Fiat не прадстаўлены, у астатнім свеце прадаў усяго каля 36 000 адзінак[2].

У 2022 годзе Fiat прадаў 1,17 мільёна адзінак. З’яўляецца 18-ай сярод самых прадаваных марак у свеце, і самай прадаванай у складзе Stellantis (доля Фіата ў продажах Stellantis — 20%)[3].

Актуальны мадэльны шэраг правіць

Легкавыя аўтамабілі правіць

Мадэлі для еўрапейскага рынка правіць


Мадэлі для паўднёваамерыканскага рынка правіць

Гістарычныя мадэлі правіць

Зноскі

  1. SIPRI Arms Industry DatabaseСтакгольмскі інстытут даследавання праблем міру.
  2. Felipe Munoz. Italia vs Brasile: le due facce della Fiat (італ.). it.motor1.com (29 верасня 2022). Праверана 29 верасня 2022.
  3. Juan Felipe Munoz. Details About Fiat Brand Global Sales In 2022 (англ.). motor1.com (17 сакавіка 2023). Праверана 6 мая 2023.

Спасылкі правіць